Печать
Категория: Дистанционные образовательные мероприятия (олимпиады, конкурсы, турниры) и др.

Падведзены вынікі першага этапа «Культурная прастора» адкрытага дыстанцыйнага культурна-інфармацыйнага марафону «Культ-пра-Свет».

Адкрыты дыстанцыйны марафон дае магчымасць усім зацікаўленым і неабыякавым людзям прадставіць на старонках нацыянальнага адукацыйнага партала (http://adu.by/) гісторыка-культурную спадчыную свайго роднага кутка, мясцовасці, рэгіёна як унікальны феномен «жывой гісторыі».

У ліку асноўных задач правядзення мерапрыемства – знаёмства ўсіх зацікаўленых з унікальнай спадчынай і традыцыямі розных рэгіёнаў Беларусі, падтрымка творчых ініцыятыў, спрыянне развіццю інфармацыйнай культуры ўдзельнікаў конкурсу.

На марафон было прадстаўлена больш за 200 творчых работ асобных удзельнікаў і аўтарскіх калектываў у адной (дзвюх) з трох намінацый (на выбар):

Пераможцамі І этапа «Культурная прастора» культурна-інфармацыйнага марафону сталі наступныя работы:

у намінацыі «КультСлоў»:

у намінацыі «КультВобраз»:

у намінацыі «КультІмгненне»:

Урачыстае ўзнагароджанне пераможцаў І этапа «Культурная прастора» адкрытага дыстанцыйнага культурна-інфармацыйнага марафону «Культ-пра-Свет» адбудзецца 23 мая 2016 года ў 11:00 у Нацыянальным інстытуце адукацыі.

Усе ўдзельнікі І этапа мерапрыемства атрымаюць электронныя сертыфікаты.

Падрабязная інфармацыя аб марафоне і ходзе яго правядзення размешчана на інтэрнэт-рэсурсе па суправаджэнні алімпіяд, турніраў і конкурсаў па вучэбных прадметах http://olimp.unibel.by, нацыянальным адукацыйным партале http://adu.by/, афіцыйных старонках нацыянальнага адукацыйнага партала ў сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте».

Падрабязней з умовамі правядзення марафону і патрабаваннямі да ўдзельнікаў можна пазнаёміцца ў Палажэнні аб правядзенні адкрытага дыстанцыйнага культурна-інфармацыйнага марафону «Культ-пра-Свет».

Кантакты аргкамітэта:

220004, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Караля, д. 16, к. 325, 236;
тэлефоны: +375 17 229 19 67 Юсцінская Гюльнара Мансураўна; Радзецкая Таццяна Віктараўна;
+375 17 229 19 71 Пінголь Інга Аляксееўна; Ільюценка Вера Мікалаеўна;
e-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

НІА