Печать
Категория: Дистанционные образовательные мероприятия (олимпиады, конкурсы, турниры) и др.

Навукова-метадычная ўстанова «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь запрашае прыняць удзел у дыстанцыйным праекце «Стартап-фэст „Спадчына.tut“», накіраваным на развіццё цікавасці да прыроднай і гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.

Дыстанцыйны праект дае магчымасць вучням I–XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, навучэнцам І–ІІ курсаў устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдне-спецыяльнай адукацыі, выхаванцам устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі прадставіць на інтэрнет-рэсурсе па суправаджэнні алімпіяд, турніраў і конкурсаў па вучэбных прадметах olimp.unibel.by, старонках нацыянальнага адукацыйнага партала, афіцыйных старонках нацыянальнага адукацыйнага партала ў сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» гісторыка-культурную спадчыную свайго роднага кутка, мясцовасці, рэгіёна.

У ліку асноўных задач правядзення мерапрыемства – знаёмства з унікальнай спадчынай і традыцыямі розных рэгіёнаў Беларусі, падтрымка творчых ініцыятыў, спрыянне развіццю інфармацыйнай культуры ўдзельнікаў конкурсу.

Стартап-намінацыі:

У кожнай стартап-намінацыі прымаюцца асобныя работы або тэматычныя цыклы, выкананыя ў розных тэхніках і пераведзеныя ў электронны фармат, а таксама матэрыялы, створаныя сродкамі сучасных інфармацыйна-камунікацыйных (ці медыя-) тэхналогій.

Праекты (творчыя работы) прадстаўляюцца не больш чым у трох намінацыях (на выбар) на беларускай ці рускай мовах як асобнымі ўдзельнікамі, так і аўтарскімі калектывамі.

Тэрмін правядзення: май – верасень 2016 года, падвядзенне вынікаў – кастрычнік 2016 года.

Лепшыя работы ў кожнай намінацыі будуць адзначаны дыпломамі і прызамі. Усе ўдзельнікі атрымаюць электронныя сертыфікаты.

Пра час і месца ўручэння ўзнагарод будзе паведамляцца дадаткова.

Для ўдзелу ў стартап-фэсце неабходна падаць заяўку па ўсталяванай форме і накіраваць разам з ёй творчую работу на электронны адрас Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. (з абавязковай пазнакай у тэме пісьма «Стартап-фэст „Спадчына.tut“»). Сваёй заяўкай удзельнік пацвярджае аўтарства работы і згоду з умовамі правядзення мерапрыемства. Заяўкі, аформленыя не ў адпаведнасці з патрабаваннямі і дасланыя несвоечасова, разглядацца не будуць.

Падрабязная інфармацыя аб мерапрыемстве і ходзе яго правядзення будзе размяшчацца на інтэрнэт-рэсурсе па суправаджэнні алімпіяд, турніраў і конкурсаў па вучэбных прадметах olimp.unibel.byнацыянальным адукацыйным партале, афіцыйных старонках нацыянальнага адукацыйнага партала ў сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте».

Кантакты аргкамітэта:

220004, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Караля, д. 16, к. 325, 236;
тэлефоны: +375 17 229 19 67 Юсцінская Гюльнара Мансураўна; Радзецкая Таццяна Віктараўна;
+375 17 229 19 71 Пінголь Інга Аляксееўна; Ільюценка Вера Мікалаеўна;
e-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

НІА