З 10 кастрычніка 2020 года на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта пачынае работу «Школа юнага гісторыка». Слухачамі школы могуць стаць вучні 7–11 класаў агульнаадукацыйных школ, ліцэяў і гімназій.

Мэта школы – паглыбленае вывучэнне гісторыі; аказанне дапамогі вучням 7–11 класаў у вывучэнні сусветнай гісторыі і гісторыі Беларусі.

Заняткі праводзяцца 2 разы ў месяц па суботах на гістарычным факультэце (г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6, аўд. 23, час: 14:30). Расклад заняткаў будзе размешчаны на сайце факультэта і дадаткова адпраўлены зарэгістраваным слухачам школы ў першым інфармацыйным лісце.

Навучанне бясплатнае.

Заяўкі прымаюцца па 9 кастрычніка 2020 года з дапамогай рэгістрацыі на сайце гістарычнага факультэта па адрасе https://hist.bsu.by/school

Уся інфармацыя аб «Школе юнага гісторыка» размяшчаецца на сайце гістарычнага факультэта БДУ ў раздзеле «Абітурыенту / Школа юнага гісторыка».

Тэлефон для даведак: +375 17 209 55 98.

Кантактная асоба ад гістарычнага факультэта БДУ – дацэнт кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў Дзянісава Алена Рыгораўна, прац. тэл. +375 17 222 33 00.

 

НІА
па матэрыялах гістарычнага факультэта БДУ