Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Сябры Вясёлкі» пры падтрымцы прадзюсерскага цэнтра «Агні вялікага горада», прадзюсерскага цэнтра «Зоркі Вясёлкі», творчай акадэміі «TALENT» і часопіса «Вясёлка» 12–14 студзеня 2016 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі праводзіць фестываль-конкурс творчых калектываў «Калядная зорка – 2016».
Мэтай фестывалю з’яўляюцца выяўленне і падтрымка таленавітай моладзі, фарміраванне музычнай і сцэнічнай культуры, развіццё творчай індывідуальнасці навучэнцаў.
Фестываль-конкурс праводзіцца ў намінацыях:
- «Інструментальнае выкананне»;
- «Вакал» (ансамблі, малыя формы і салісты);
- «Хор» (акадэмічны, народны);
- «Танец» (ансамблі, малыя формы і салісты);
- «Тэатр і літаратурная творчасць»;
- «Цыркавое мастацтва»;
- «Свет мастацкай творчасці і дызайну» (графіка, мастацкая фатаграфія, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва);
- «Свет моды».
Удзел у фестывалі-конкурсе могуць прыняць навучэнцы ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, дзіцячых школ мастацтваў, устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, інтэрнатаў, дзіцячых дамоў, а таксама калектывы з іншых краін свету. Узрост удзельнікаў – ад 4 да 25 гадоў.
У межах конкурсу 14 студзеня 2016 года пройдзе бясплатны майстар-клас па эстрадным вакале і мастацкай творчасці. Уваход для гледачоў бясплатны пры ўмове наяўнасці дабрачынных падарункаў для выхаванцаў Сенненскай школы-інтэрната (канцтавары, сродкі гігіены).
Частка сродкаў, сабраных з фестывальнага збору, будзе перададзена дабрачынным сертыфікатам ў Сенненскую школу-інтэрнат.
З падрабязнай інфармацыяй аб правядзенні конкурсу можна азнаёміцца на сайтах «Вясёлка» і «Зоркі Вясёлкі».
НІА
па матэрыялах сайта «Вясёлка»