Печать
Категория: Анонсы журналов

***

Музыка ліецца з дынаміка ўсё хутчэй і хутчэй. Алекс Цёрнэр і Майлз Кэйн прымушаюць паветра ў маім пакоі вагацца і хвалявацца. Сцены робяцца немагчымымі і быццам раствараюцца. За сценамі поле. Летняе, зялёнае, пахучае. Гукавыя хвалі незаўважна становяцца цокатам капытоў. Першы і пакуль апошні альбом гурта «The Last Shadow Puppets» («Апошнія лялькі тэатру ценяў») адправіў мяне ва ўспаміны. У дзень, калі дзед упершыню дапамог мне сесці на каня і павёў таго па палявой дарозе.

Салодкія ўспаміны. Cалодкія і вострыя, яркія і адначасова бляклыя. З разраду ўспамінаў, у якіх да канца немагчыма ўпэўніцца. Немагчыма пазбавіцца сумневаў у рэальнасці гэтых імгненняў. Пазбавіцца пытанняў. Можа, гэта быў проста сон? Можа, гэта была мара?

Дзмітрый Шулюк і яго «Рубінавыя радкі»
Зарастаюць дарогі

 

***

Механізм асацыяцый дрэнна паддаецца вывучэнню менавіта за той прычыны, што яны ўзнікаюць з дапамогай падсвядомасці. Аднак можна сказаць дакладна, што ўсе яны ўзнікаюць на аснове папярэдняга вопыту. Чалавек мысліць асацыятыўна. Любое слова можна разглядаць як пучок – сэнс ад яго разыходзіцца ў розныя бакі. А значыць, і асацыяцый кожнае слова можа нараджаць бясконцае мноства.

Іншы раз чытач-пачатковец успрымае значэнне слова, зыходзячы не з канкрэтнага сэнсу, які ўклаў у яго аўтар. Слова абуджае ў дзіцячай памяці самыя розныя асацыяцыі. Не маючы магчымасці растлумачыць многія з’явы рэчаіснасці, дзіця стварае свае «гісторыі».

Новае слова яно прыстасоўвае да свайго разумення яго значэння, імкнецца асэнсаваць шляхам вобразнага мыслення.

Лекцыі
Новая рубрыка

 

***

Большую частку жыцця ўва мне змагаюцца дзве крайнасці: адна любіць Мінск, а другая яго ненавідзіць. На жаль, апошнім часам перамагае другая.

Я імкнуся прымаць людзей такімі, якія яны ёсць. Стаўленне да сябе – аналагічнае. Але калі гаворка ідзе пра горад, канфармізм не падыходзіць.

Каб жыць у гармоніі, трэба любіць тое, што цябе акружае, а калі гэта ну ніяк не атрымліваецца, то асяроддзе трэба мяняць. Менавіта з-за вечнага імкнення да гармоніі я так адчайна змагаюся за любоў да Мінска. Але каб перамагчы ў сабе такое складанае пачуццё, як нянавісць, трэба разабрацца ў яго вытоках.

Выток я вызначыла адразу і ўпэўнена, што беспамылкова. Гэта людзі. Не, я не мізантроп і далёка не ўсе мяне раздражняюць, але ёсць у Мінску такі гатунак – «чалавек рынкавы», – які абуджае ўва мне толькі адмоўныя эмоцыі.

Яна Мусвідас і яе COSMOpoLITan-exPRESS
#мойМінск

 

***

Калі я пачаў сачыць за тым, колькі месца ў маіх думках і размовах займае асуджэнне, мне зрабілася не па сабе. Тое ж я заўважаю і ў іншых. Аказваецца, асуджэнне, у тым ліку і плёткі, – лепшы сродак для падтрымання размовы, калі няма іншых тэм. Апошняе, канечне, звязана з узроўнем развіцця асобы. Але ў цэлым асуджэнне пранікае ў свядомасць і мову, як у цела трапляе пыл, падняты ветрам на прасёлачнай дарозе ў спякотны летні дзень. Або як тытунь у курыльшчыка. І я разумею, што жыць без асуджэнняў папросту не магу.

А з асуджэннямі ж можна працаваць – каб паменшыць сваю залежнасць ад іх і завалодаць большай унутранай свабодай. Для гэтага падыдзе той самы алгарытм, што і для працы з крыўдамі (гл. папярэдні нумар «Маладосці»): усведамленне схільнасці да асуджэння – жаданне пазбавіцца ад яе – пошук прычын – прапісванне – малітва – адкрыццё сябе іншым – споведзь.

У якім выпадку я асуджаю чалавека? Калі бачу яго ўчынкі і дзеянні, якія, у маім разуменні, не адпавядаюць нармальным маральным прынцыпам.

А хто сказаў, што гэты чалавек павінен адпавядаць маім поглядам? Ён такі, які ёсць. У яго свае погляды на этыку, рэлігію, мараль. Вельмі нават верагодна, што я таксама «не ўпісваюся» ў яго разуменне правільных паводзін.

Такім чынам, я пачынаю асуджаць чалавека, значыць, я лічу, што ён павінен адпавядаць маёй «сістэме каардынат». Значыць, мне б хацелася неяк яго «перакроіць». А навошта мне гэта патрэбна? Мо для зручнасці – каб свет круціўся вакол мяне?

У рубрыцы «З Богам» – Іераманах Агапій (Голуб)
Асуджэнне. Урок і хатняе заданне

 

НІА
па матэрыялах часопіса «Маладосць»