Печать
Категория: Анонсы журналов

***

Лёгка і адначасова складана казаць пра тое, што бязмерна любіш сам. Але сказаць варта.

На двары 2002 год, у свет выйшла культавая гульня, якая мае велізарную колькасць фанатаў па ўсім свеце, – The Elder Scrolls III: Morrowind ад студыі Bethesda Softworks.

Наш персанаж прачынаецца ў паўзмроку карабельнага трума. Першае, што мы чуем, – плёскат вады і бурклівы голас яшчэ аднаго пасажыра: «Ну ты і соня! Цябе нават учарашні шторм не разбудзіў. Кажуць, мы ўжо прыплылі ў Моравінд. Нас выпусцяць, гэта дакладна». У ролі невядомага зняволенага мы ступаем на зямлю выспы Вардэнфел, нас прывезлі сюды з пакуль невядомай мэтай і толькі з той прычыны, што персанаж нарадзіўся ў пэўны час пад пэўнымі зоркамі.

Level 80
«Гульня з душой кнігі»

 

***

– Рэкс прапаў, – непакоіўся Вася.

– На Ціхім востраве пашукаць трэба. Там зранку чулі брэх, – сказаў Лёша, гледзячы на невялікі астравок пасярод возера. Ён лічыўся дрэнным месцам. Чаму? А раптам Рэкс там?

Даплылі без прыгод. А на востраве адчулі дзіўную цішыню. Сапраўды ціхі востраў. Ненатуральна ціхі: не спяваюць птушкі, не гудуць мухі, не шапоча лістота. Ды і ветру няма: густое, гарача-вільготнае паветра ахутвае з усіх бакоў.

Хлопцы здзіўлена азіраліся, стоячы пасярод палянкі, абкружанай густым невысокім лесам. Мёртвая цішыня прыгнятала.

13-я
«Мёртвая цішыня»

 

***

На адным з канцэртаў я іграла, як зараз памятаю, эцюд Чэрні. Спачатку іграла добра і ўпэўнена. Але потым са мной здарылася тое, праз што праходзіў кожны: я забылася тэкст… Пасля такога правалу я цвёрда вырашыла больш не іграць. «А навошта, калі я такая няздольная?»

Мае дзіцячыя крылы вярнулі мне словы аднаго з настаўнікаў: «А калі я забудуся тэкст, мне таксама пакінуць інструмент? Давайце ўсе пакінем! Запомні: ніколі не спыняйся, калі штосьці не так. Іграй далей!» Вось узяць бы і прыкласці гэтыя словы да жыцця ўвогуле. Як гэта важна – у патрэбны момант выратаваць чыюсьці мару. Пераканаць: адна няўдача – яшчэ не канец жыцця.

Калі сур’ёзна
«Выпадкова падалі зоркі ў мае пустыя кішэні і пакідалі надзеі»

***

– Я з маленства прыдумляла казкі і расказвала іх усім. Распавядала бабулі падчас праполак агарода ці іншай працы, каб весялей завіхацца было. Расказвала экспромты ў нулявым класе на прадлёнках, каб аднакласнікі засыналі ў ціхую гадзіну. А першы запісаны твор быў пра лабірынты на крылах вераб’я. Недзе ў чацвёртым класе я пасярод заняткаў выйшла з кабінета, хацела пасумаваць каля акна. На карнізе за шклом сядзеў верабей, яго карычневыя крылцы былі спрэс ва ўзорах, чорных, белых, шэрых арнаментах. Мне гэта падалося неверагодна прыгожым, выклікала захапленне. Безумоўна, у захапленні было шмат перажыванняў асабістых, напрыклад, абурэння, што вераб’ёў не лічаць прыгожымі птушкамі, што называюць іх гутаркі не песнямі, а цырыканнем, ціўканнем толькі. А ў іх жа такі цуд – лабірынт – на крылах! Першай чытачкай таго твора была школьны псіхолаг і арт-тэрапеўт, у чыёй тэатральнай студыі я займалася. А так звычайна ўсе творы давяраліся маме, тату і сяброўкам. Як і цяпер.

Гісторыя поспеху
«Свет Глухоўскай Касі»

 

***

Табе цікава, дзякуючы якім людзям і прыладам сталі магчымымі электронныя кнігі?

У 1922 годзе амерыканскі адмірал і вынаходнік Брэдлі Фіск распрацаваў прыладу, якую назваў «Машына Фіска». Яна з’явілася ў абмежаванай колькасці асобнікаў і ўяўляла сабой ручную машыну для чытання. У спецыяльны жолаб ўстаўлялася копія кнігі, надрукаваная мікраскапічным шрыфтам. Зверху размяшчаўся акуляр з павелічальным шклом. Чытач пасоўваў тэкст да лінзы, пракручваючы яго. Калі старонка заканчвалася, яе замянялі на наступную. Вялікія раманы змяшчаліся ўсяго на дзясятку старонак памерам 10 на 20 сантыметраў!

Табе навука
«Стосы лічбавых тамоў»

 

***

Глеба Сідарэнку называюць вельмі маладым і вельмі таленавітым графікам. Сам мастак з падобнай ацэнкай не згодны. Хоць яму дваццаць тры гады, а за плячыма ўжо дзве персанальныя выставы, ён лічыць, што знаходзіцца ў самым пачатку шляху творцы.

– Мастак павінен пастаянна расці, змяняцца, развівацца. Гэтым няспынным рухам мне і падабаецца наша прафесія. Вучоба, прагляды, выставы, конкурсы... Я не магу сказаць, што ўсяго дамогся сам. Мае дасягненні – заслуга бацькоў. Менавіта яны ўнеслі вялікі ўклад у тое, як склалася маё жыццё.

Я вучуся ў беларусаў
«Пачынаў з таго, што быў горшым. Глеб Сідарэнка»

 

Яшчэ больш цікавага – на старонках часопіса!

НІА
па матэрыялах часопіса «Бярозка»