Пры знаёмстве са зместам новага нумара чытачы абавязкова спыняць увагу на публікацыях, героі якіх пакінулі значны след у гісторыі айчыннай культуры. Вывучэнне жыцця і дзейнасці адметных асоб Беларусі – важны складнік патрыятычнага выхавання. Між тым гэты кірунак працы патрабуе ад педагога не толькі няспыннага пашырэння ўласных ведаў, але і неабыякавага, асобаснага стаўлення да суайчыннікаў, чый шлях можа служыць узорам для сучаснай моладзі.
У межах часопіснага праекта «І мудрасці, і ведаў храм», прымеркаванага да 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, падрыхтаваны ўнікальныя матэрыялы пра яе першага кіраўніка – Іосіфа Сіманоўскага. Амаль сорак гадоў ён быў дырэктарам галоўнай бібліятэкі краіны, стаў пачынальнікам беларускай нацыянальнай бібліяграфіі і бібліятэчнага краязнаўства. Яго называлі чалавекам, бязмежна захопленым кнігай, бібліятэкарам-летуценнікам, аскетам, здольным на самаахвяраванне дзеля любімай справы.
Знаёмству са знакамітымі сучаснікамі прысвечана і прэм’ерная рубрыка «Напачатку была кніга…», дзе будуць змяшчацца іх адказы на імправізаваную анкету. Першым госцем рубрыкі стаў доктар філалагічных навук, прафесар Іван Саверчанка. Фундаментальныя даследаванні дырэктара Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі добра вядомыя настаўнікам-філолагам і сфарміравалі сучаснае разуменне ролі выдатных майстроў мастацкага слова эпохі Рэнесансу і барока Францыска Скарыны, Сымона Буднага, Васіля Цяпінскага, Мялеція Сматрыцкага і многіх іншых.
Напярэдадні Дня Перамогі артыкулам «„Нямігі крывавыя берагі…“: Рэаліі акупаванага Мінска ў рамане Уладзіміра Карпава» працягваецца аўтарскі цыкл «Шпацыр з пісьменнікам» Віктара Жыбуля. Літаратуразнаўчая публікацыя, якая валодае надзвычайным практычным патэнцыялам, дапаможа пабудаваць уласны маршрут па знявечаным горадзе часоў Вялікай Айчыннай вайны з «эфектам прысутнасці» і адчуць увесь трагізм мінскай гісторыі.
З поўным зместам нумара можна пазнаёміцца тут.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
НІА