Сябры! Аўтары цяперашнія і будучыя!
Часопіс «Маладосць» даўно хоча стварыць «дзіцячы» нумар, у які ўвайшлі б… Не, не дзіцячыя вершыкі або «казачкі для чытання нанач» (хаця і яны таксама, чаму б і не), а ўсё тое, што закранае, уздымае, узварушвае, зрушвае, пракладае: пытанні-праблемы-задачы-шляхі, звязаныя з выхаваннем новага пакалення. З выхаваннем, у першую чаргу, эстэтычным, грамадзянскім, маральным, эмацыйным, духоўным, літаратурным.

Што патрабуецца / прымаецца на разгляд / будзе сустрэта прыхільна / з удзячнасцю прынята ў друк:

  • яркія, вострыя, «паваротныя» артыкулы тых, хто ведае, што піша;
  • гутаркі з тымі, каму ёсць што сказаць (калі Вы такі чалавек – прапануйце сябе: пагутарым);
  • аўтарытэтныя меркаванні па актуальных пытаннях, выказаныя ў форме невялікіх эсэ;
  • развагі, назіранні, прапановы, парады – усё, што сапраўды мае карысць;
  • мастацкія творы «на тэму».

Хочам бачыць аўтарамі гэтага выпуска:

  • настаўнікаў з вялікай літары;
  • сапраўдных псіхолагаў;
  • свяшчэннікаў;
  • бацькоў, бабуль, дзядуль;
  • дзяцей, якім ёсць што сказаць дарослым;
  • празаікаў і паэтаў.

«Дзіцячы» нумар «Маладосці» запланаваны на першае паўгоддзе 2021 года. Чакаем прапаноў ад гэтага дня і да першага дня вясны.

 

Рэдакцыя часопіса «Маладосць»