Часопіс «Маладосць» рыхтуе выпуск, прысвечаны Слонімшчыне. І, як заўсёды ў выпадках з тэматычнымі нумарамі, звяртаецца найперш да сваіх сяброў – аўтараў і чытачоў, цяперашніх і будучых.

Хто жыве на Слонімшчыне або, вандруючы па гэтай зямлі, быў моцна ўражаны нейкім яе аб’ектам, нейкай падзеяй, якая тут адбылася, нейкай асобай, якая з гэтым рэгіёнам звязана, нейкай тутэйшай з’явай (культурнай, прыроднай, сацыяльнай, эканамічнай, нават і гастранамічнай), хто можа напісаць пра гэта жыва, цікава, арыгінальна – так, каб нельга было адарвацца, – да тых ёсць просьба прапаноўваць свае ідэі (пажадана адразу, на адрас Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.) і брацца за іх рэалізацыю так, каб паспець прыслаць матэрыялы ў рэдакцыю да 13 мая. Чакаюцца тэксты разнастайных форм і жанраў.

Спецыяльная прапанова – для маладых (да 35 гадоў) паэтаў і празаікаў Слонімшчыны: у рэдакцыі чакаюць вашы вершы і апавяданні.

 

 

Рэдакцыя часопіса «Маладосць»