Блок матэрыялаў часопіса «Пачатковая школа» № 6/2018 прысвечаны буквару. Адкрывае нумар інтэрв’ю з аўтарам новага «Буквара» для школ з рускай мовай навучання В. І. Цірынавай. У рубрыцы «Навуковы партал» аўтары знаёмяць чытачоў з гісторыяй стварэння падручніка, 400-годдзе якога адзначаецца ў гэтым годзе. Для школ з рускай мовай навучання прапануюцца метадычныя рэкамендацыі да падручніка і дадатковыя заданні – лабірынты, судоку, філворды і іншыя гульні. Для школ з беларускай мовай навучання таксама друкуюцца метадычныя рэкамендацыі па навучанні чытанню ў букварны перыяд.

У рубрыцы «Конкурс» прапануюцца матэрыялы, адзначаныя дыпломамі першай ступені. Гэта ўрокі беларускай мовы (тэма «Пабуджальныя сказы») і прадмета «Чалавек і свет» (тэма «Расліны – частка жывой прыроды»), а таксама класная гадзіна (тэма «Жыццё рэальнае і віртуальнае»).

На дадатковай укладцы намеснікі дырэктара атрымаюць распрацоўку псіхолага-педагагічнага кансіліума аб пераемнасці ў рабоце першай і другой ступеняў агульнай сярэдняй адукацыі. Да гэтага мерапрыемства на дыску змешчаны сцэнарый бацькоўскага сходу на гэтую ж тэму.

На каляровых укладках – постары да прадмета «Мая Радзіма – Беларусь»: да ўрока № 2 «Мы і нашы суседзі», да ўрока № 4 «Зямля блакітных рэк і азёр».

Мультымедыйны дадатак утрымлівае карткі з заданнямі да ўрокаў, дыдактычныя і дыягнастычныя матэрыялы па матэматыцы для 2 класа, сцэнарыі ўрокаў, а таксама карціны мастака В. Данілава на тэму «Лета», якія ў навучальным годзе могуць выкарыстоўвацца на ўроках літаратурнага чытання, рускай і беларускай моў, выяўленчага мастацтва.

 

НІА