Часопіс «Роднае слова» мае багатую гісторыю, трывалыя традыцыі і адметны стыль. Дзякуючы прафесіяналізму супрацоўнікаў рэдакцыі, зацікаўленасці чытачоў кожны нумар ствараецца з вялікай павагай да роднага беларускага слова, шчырым клопатам пра захаванне спадчыны і духоўных здабыткаў нашага народа.

З верасня 2017 года рэдакцыя часопіса «Роднае слова» размяшчаецца на новым сайце па адрасе: www.rod-slova.by, дзе можна аформіць падпіску на выданне ў зручны час і зручным спосабам аплаты (з дапамогай банкаўскай карты або праз банкаўскую сістэму «Разлік»). Падпісацца можна як на папяровую версію часопіса, так і на яго электронную копію па выгадным кошце. Пры падпісцы на электронную копію вы зможаце спампаваць часопіс у PDF-фармаце.

Пры ўзнікненні пытанняў можна звяртацца па тэл.: 263-35-17, 263-24-69.

 

НІА
па матэрыялах сайта
рэдакцыі часопіса «Роднае слова»