Печать
Категория: Анонсы журналов

Да новага навучальнага года працягваем назапашваць матэрыялы па ўсіх вучэбных прадметах, распрацаваныя з улікам кампетэнтнаснага падыходу. У № 6/2017 гэта катэгорыя прадстаўлена артыкуламі па навучанні грамаце, рускай мове, матэматыцы, выяўленчаму мастацтву. У мультымедыйным дадатку змешчаны дыдактычныя і дыягнастычныя матэрыялы па ўсіх тэмах названых прадметаў для II–III класаў.

Пераможцы II конкурсу «Творчасць маладых педагогаў» прапануюць лепшыя сцэнарныя распрацоўкі ўрокаў матэматыкі – у II класе (тэма «Гадзіна. Мінута») і ў IV класе (тэма «Замацаванне прыёмаў вусных і пісьмовых вылічэнняў»), а таксама апрабаваны сцэнарый эфектыўнай класнай гадзіны «Прафесіі маёй вёскі», насычанай літаратурным матэрыялам і відэаролікамі аб прафесіях сельскіх жыхароў.

Узоры інтэграцыі розных вучэбных прадметаў на адным уроку аб’яднаны ў рубрыцы «Метадычная майстэрня». Гэта спалучэнне прадметаў «Чалавек і свет» + «Музыка», «Літаратурнае чытанне» + «Музыка», «Чалавек і свет» + «Выяўленчае мастацтва». Да ўрокаў прапануецца багатае пашырэнне на дыску – мультымедыйныя прэзентацыі, відэасюжэты, аўдыязапіс галасоў птушак, ілюстрацыі. Тэма «Рэльефная лепка», якая разглядаецца на адным з інтэграваных урокаў, адлюстравана на каляровай укладцы – у фармаце постара.

У рубрыцы «Выхаваўчая гадзіна» – распрацаваная педагогам-псіхолагам сямейная гульня, мэта якой – развіццё навыкаў зносін паміж бацькамі і дзецьмі.

Намеснікам дырэктара на дадатковай укладцы прапануем сістэматызаваны матэрыял «Адораны навучэнец: матывацыя, навучанне, вынік».

 

 

НІА