Печать
Категория: Анонсы журналов

Нягледзячы на тое што навучальны год заканчваецца, самы час падумаць пра метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу ў новым навучальным годзе. На старонках красавіцкага нумара вы знойдзеце матэрыялы, якія прадугледжваюць кампетэнтнасны падыход у навучанні малодшых школьнікаў.

Аўтары падручнікаў і вядомыя метадысты прапануюць дыдактычныя і дыягнастычныя матэрыялы:

 

У рубрыцы «Адрасы перадавога вопыту» знаёмім з напрацоўкамі педагогаў СШ № 40 г. Магілёва. На ўроку матэматыкі чацвёртакласнікі вучацца рашаць задачы на рух у процілеглых напрамках, пры вывучэнні тэмы «Багацці нетраў роднай зямлі» («Чалавек і свет», 3 клас) вучні набываюць веды аб карысных выкапнях і знаходжанні радовішчаў на карце Беларусі. На факультатыўным занятку «Паход у магазін» школьнікі адкрываюць сакрэты інфармацыі на этыкетках харчовых прадуктаў (дата вырабу, тэрмін захоўвання, каларыйнасць, складнікі, краіна-вытворца), замацоўваюць веды аб размеркаванні тавараў па аддзелах, а таксама аб прафесіях людзей, што працуюць у магазіне. На «перакуленым» бацькоўскім сходзе педагог дапамагае бацькам вучняў выпрацаваць эфектыўныя прыёмы навучання дзяцей навыкам бяспечных паводзін у розных жыццёвых сітуацыях.

Рубрыка «Конкурс» змяшчае матэрыялы прызёраў II конкурсу «Творчасць маладых педагогаў», якія атрымалі дыпломы III ступені. Гэта ўрокі літаратурнага чытання ў 2 класе (тэма: «В. Лукша. За што люблю я Новы год»), «Чалавек і свет» у 2 класе (тэма: «Насякомыя. Матылі») з мультымедыйнай прэзентацыяй і пазакласнае мерапрыемства «У песнях славім Беларусь».

На каляровай укладцы постары да размешчаных у нумары урокаў – «Насякомыя. Матылі» і «Багацці нетраў роднай зямлі».

Багатае напаўненне мае мультымедыйны дадатак. Апроч PDF-фармату ўсяго зместу часопіса, дадатковых матэрыялаў (ілюстрацыі, карткі, мультымедыйныя прэзентацыі) тут прапануюцца ўрокі літаратурнага чытання («А. Ліндгрэн. Малыш і Карлсан» і «І. Навуменка. Жоржык») і АБЖ («Правілы пажарнай бяспекі»), трэнажор па беларускай мове «Правапіс т – ц» і кантата А. Чыркуна «Радзіма Беларусь» (словы, ноты, аўдыязапіс).

 

НІА