Печать
Категория: Анонсы журналов

Часопіс «Выхаванне і дадатковая адукацыя» пачынае новы год тэматычным нумарам, прысвечаным роднай мове і роднай кнізе. Такая тэма невыпадковая – сёлета святкуецца 500-годдзе беларускай друкаванай кнігі. На старонках выдання чытачы знойдуць нестандартныя аўтарскія распрацоўкі выхаваўчых мерапрыемстваў да юбілею беларускага кнігадрукавання і Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца ў свеце 21 лютага. Акрамя таго, на працягу ўсяго года ў рубрыцы «500-годдзе беларускага кнігадрукавання» будуць выходзіць матэрыялы па азначанай тэме. Яны дапамогуць педагогам пашырыць уласны кругагляд і правесці са сваімі выхаванцамі цікавыя пазнавальныя заняткі, якія стануць штуршком да спасціжэння цудоўнага свету беларускай кнігі.

Арганізатары актыўнага дзіцячага адпачынку атрымаюць цудоўную распрацоўку зімовага спартыўнага свята «Веселый биатлон», якая дазволіць правесці са школьнікамі незабыўнае мерапрыемства на свежым паветры.

 

НІА