Печать
Категория: Актуальная информация

Ужо на працягу 13 гадоў першакласнікі атрымліваюць падарунак ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі – кнігу «Беларусь – наша Радзіма». Сёлетняе выданне значна перапрацавана і дапоўнена электронным сродкам навучання (DVD), дзе размешчаны слайд-шоу па ўсіх тэмах кнігі і інтэрактыўныя заданні. Аўтарамі суправаджальнага тэксту, складальнікамі з’яўляюцца Н. Г. Ваніна, Л. Ф. Кузняцова, В. І. Цірынава.

У дапамогу настаўніку выдавецтва «Пачатковая школа» падрыхтавала выданне «Метадычныя матэрыялы для правядзення заняткаў з выкарыстаннем вучэбнага дапаможніка „Беларусь – наша Радзіма. Падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі першакласніку“» (аўтары: Л. Ф. Кузняцова, В. І. Цірынава).

Метадычныя матэрыялы прызначаны для арганізацыі найбольш эфектыўнага знаёмства вучняў пачатковых класаў з нашай краінай. Выданне дазволіць арганічна злучыць магчымасці традыцыйнага дапаможніка і электроннага сродку навучання.

Метадычныя матэрыялы дапамогуць наладзіць эфектыўную працу з выкарыстаннем усіх кампанентаў ВМК, арганічна ўключыць ілюстрацыйны матэрыял кнігі і мультымедыйную нагляднасць у змест урокаў «Чалавек і свет», пазакласнай работы, інфармацыйных і класных гадзін, выхаваўчых мерапрыемстваў у I–IV класах.

Выданне прапануе сцэнарыі заняткаў па ўсіх тэмах вучэбнага дапаможніка. Апора на дадзеныя распрацоўкі, выкарыстанне мультымедыйных прэзентацый, слайд-шоу, змешчаных у электронным дадатку да кнігі, дапаможа настаўніку найбольш поўна і цікава данесці да вучняў патрэбную інфармацыю.

У сцэнарыях галоўныя героі – маляваныя персанажы з кнігі, якія дапамагаюць першакласнікам падарожнічаць па краіне, здабываючы веды па розных галінах. Для замацавання даюцца спасылкі на інтэрактыўныя гульні.

Дадатковая інфармацыя для настаўніка, а таксама вершы беларускіх класікаў, змешчаныя ў дапаможніку, могуць выкарыстоўвацца пры падрыхтоўцы да заняткаў.

Прадстаўленыя матэрыялы акажуць станоўчы ўплыў на фарміраванне гарманічна развітой асобы вучня, выхаванне ў падрастаючага пакалення пачуцця патрыятызму, станаўленне грамадзянскай пазіцыі.

Выданне «Метадычныя матэрыялы для правядзення заняткаў з выкарыстаннем вучэбнага дапаможніка „Беларусь – наша Радзіма. Падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі першакласніку“» рэкамендавана навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыіі Рэспублікі Беларусь і адрасуецца настаўнікам пачатковых класаў, выхавальнікам груп падоўжанага дня, кіраўнікам школьных музеяў, краязнаўчых гурткоў.

Набыць «Метадычныя матэрыялы для правядзення заняткаў з выкарыстаннем вучэбнага дапаможніка „Беларусь – наша Радзіма. Падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі першакласніку“» можна ў выдавецтве «Пачатковая школа» (падрабязней чытайце тут).

Электронны дадатак да вучэбнага выдання «Беларусь – наша Радзіма. Падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі першакласніку» размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале. Спампаваць яго можна тут.

НІА