Падведзены вынікі Міжнароднага конкурсу праектаў «Беларусь і Кітай: Мост у будучыню», які з чэрвеня па кастрычнік 2019 года ладзіўся навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Мерапрыемства праводзілася ў межах Года адукацыі Беларусі ў Кітаі і было накіравана на асобаснае і інтэлектуальнае развіццё маладых людзей праз выкарыстанне магчымасцей сучасных інфармацыйных тэхналогій.

Інфармацыйна-метадычную і тэхніка-тэхналагічную падтрымку конкурсу ажыццяўляла ўпраўленне дыстанцыйных адукацыйных паслуг Адукацыйнага цэнтра.

Да ўдзелу ў мерапрыемстве запрашаліся навучэнцы Беларусі і Кітая ва ўзросце ад 15 да 18 гадоў. На конкурс неабходна было падрыхтаваць праект (буктрэйлер, фотазамалёўку, прэзентацыю, сачыненне, нарыс, эсэ і г. д.) на адну з прапанаваных тэм па выбары:

для кітайскіх удзельнікаў:

  • «Што я ведаю пра Беларусь?»;
  • «Чаму я хачу вывучаць беларускую мову?»;
  • «Чаму я хацеў бы / хацела б вучыцца ў Беларусі і дзе?»;
  • «Мая будучая прафесія»;
  • «Мае беларускія сябры»;

для беларускіх удзельнікаў:

  • «Што я ведаю пра Кітай?»;
  • «Чаму важна ведаць кітайскую мову?»;
  • «У якой навучальнай установе нашай краіны я хацеў бы / хацела б вучыцца?»;
  • «Мая будучая прафесія»;
  • «Мае кітайскія сябры».

Усяго на конкурс было даслана больш за 300 праектаў удзельнікаў з Беларусі і Кітая. Усе яны атрымаюць сертыфікат удзельніка па электроннай пошце.

Пераможцы Міжнароднага конкурсу праектаў «Беларусь і Кітай: Мост у будучыню»

Дыплом І ступені:

  • Пацэль Антоній Мечыслававіч, навучэнец ДУА «Бараўлянская гімназія» Мінскага раёна, відэаролік «Мая будучая прафесія».

Дыплом ІІ ступені:

  • Андрэйчыкава Лізавета Сяргееўна, навучэнка ДУА «Гарадзішчанская сярэдняя школа імя М. А. Скіпара Баранавіцкага раёна», буктрэйлер «Чытаць модна» (тэма «Што я ведаю пра Кітай?»);
  • Грыцаль Ягор Дзмiтрыевіч, навучэнец ДУА «Ліцэй № 2 г. Мінска», відэаролік «Што я ведаю пра Кітай?»;
  • Раманава Дар’я Паўлаўна (Гродна), сачыненне «Што я ведаю пра Кітай?»;
  • Смалякова Юлія Аляксандраўна, навучэнка ДУА «Гімназія г. Мсціслава», відэаролік «Каляндар маіх мар» (тэма «Чаму важна ведаць кітайскую мову?»).

Дыплом ІІІ ступені:

  • Зверава Альбіна Фёдараўна, навучэнка ДУА «Навасельская сярэдняя школа Барысаўскага раёна», буктрэйлер «Што я ведаю пра Кітай?»;
  • Куляўцоў Валянцін Аляксандравіч, навучэнец ДУА «Сярэдняя школа № 72 г. Мінска», прэзентацыя «Мая будучая прафесія – баскетбаліст»;
  • Куцавол Марына Аляксандраўна, навучэнка ДУА «Сярэдняя школа № 9 г. Оршы», прэзентацыя ў форме лемантара «Я вандрую па Кiтаi…» (тэма «Што я ведаю пра Кітай?»);
  • Мінькова Ксенія Васільеўна, навучэнка ДУА «Сярэдняя школа № 5 г. Мазыра», верш «Што я ведаю пра Кітай?»;
  • Струнеўская Софія Аляксееўна, навучэнка ДУА «Каладзішчанская сярэдняя школа» Мінскага раёна, даследчая работа «Вобразы кветак як сімвалы ментальнасці ў кітайскай і беларускай паэзіі» (тэма «Што я ведаю пра Кітай?»);
  • Шахаб Рада-Шадзі Сіямак, навучэнка ДУА «Гімназія з беларускай мовай навучання № 23 г. Мінска», сачыненне «Чаму важна ведаць кітайскую мову?».

Спецыяльныя дыпломы Нацыянальнага інстытута адукацыі прысуджаны Сінянок Арыне Аляксандраўне, навучэнцы аб’яднання па інтарэсах «Журналістыка» УА «Гомельскі дзяржаўны абласны Палац творчасці дзяцей і моладзі» за відэаролік «Мая будучая прафесія» і Белісавай Вераніцы Аляксандраўне, навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа № 24 г. Брэста» за малюнак «Што я ведаю пра Кітай?».

Спецыяльнымі дыпломамі за добрае валоданне замежнымі мовамі адзначаны наступныя ўдзельнікі:

  • Андрушэнкава Лідзія Канстанцінаўна, навучэнка ДУА «Сярэдняя школа № 10 г. Мінска», творчы праект на кітайскай мове «Мая будучая прафесія»;
  • Кончыц Дар’я Вітальеўна, навучэнка ДУА «Гімназія № 2 г. Бабруйска», творчы праект на англійскай мове «What do I know about China?»;
  • Патапёнак Любоў Ігараўна, навучэнка ДУА «Сярэдняя школа № 10 г. Мінска», творчы праект на кітайскай мове «我心中的中国»;
  • Юркавец Таццяна Дзмітрыеўна, навучэнка ДУА «Гімназія № 2 г. Бабруйска», творчы праект на англійскай мове «My future profession».

 

Урачыстае ўзнагароджанне пераможцаў Міжнароднага конкурсу праектаў «Беларусь і Кітай: Мост у будучыню» адбудзецца 19 лістапада 2019 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Падрабязная інфармацыя пра мерапрыемства размешчана на нацыянальным адукацыйным партале http://adu.by, інтэрнэт-рэсурсе па суправаджэнні алімпіяд, турніраў і конкурсаў па вучэбных прадметах http://olimp.adu.by, афіцыйных старонках нацыянальнага адукацыйнага партала ў сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте».

 

Упраўленне дыстанцыйных адукацыйных паслуг
Адукацыйнага цэнтра НІА