Пасольства Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы, Цяньцзінскі ўніверсітэт замежных моў, Інстытут еўрапейскіх моў і культур, Цэнтр даследаванняў Беларусі імя Я. Коласа, Нацыянальны інстытут адукацыі запрашаюць прыняць удзел у міжнароднай канферэнцыі «Літаратура ў культурнай прасторы Беларусі і Кітая», прысвечанай народнаму паэту Беларусі Якубу Коласу. Мерапрыемства адбудзецца 17–18 мая 2019 года ў Цяньцзінскім універсітэце замежных моў.

Для ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца навуковыя супрацоўнікі, выкладчыкі, дактаранты, аспіранты ўстаноў вышэйшай адукацыі, навуковых устаноў.

Праграмай канферэнцыі прадугледжаны наступныя пытанні для абмеркавання:

  • Беларуска-кітайскія літаратурныя сувязі: гісторыя, праблемы, перспектывы.
  • Папулярызацыя літаратурнай спадчыны Беларусі і Кітая ў сучасным інфармацыйным грамадстве.
  • Творчасць Якуба Коласа ў сучаснай культурнай прасторы (культуралагічны, гістарычны, сацыяльны, філасофскі, псіхалагічны, педагагічны і метадычны аспекты).
  • Творчая спадчына Якуба Коласа ва ўспрыманні кітайскага чытача.
  • Актуальныя праблемы перакладу мастацкіх твораў з няроднасных моў (з беларускай на кітайскую і з кітайскай на беларускую).

Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, кітайская.

Арганізацыйны камітэт канферэнцыі
Сустаршыні:

Руды Кірыл Валянцінавіч, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы, доктар эканамічных навук, прафесар;

Чэнь Фачунь, рэктар Цяньцзінскага ўніверсітэта замежных моў, доктар філалагічных навук, прафесар, намеснік кіраўніка Вучэбна-метадычнага камітэта па спецыяльнасцях «Замежныя мовы і літаратуры» ў ВНУ пры Міністэрстве адукацыі Кітая.

Члены аргкамітэта:

Ван Мін’юй, прафесар Цяньцзінскага ўніверсітэта замежных моў, доктар філалагічных навук, начальнік Навукова-даследчага цэнтра лінгвасеміятычных даследаванняў Цяньцзінскага ўніверсітэта замежных моў, намеснік кіраўніка Вучэбна-метадычнага камітэта па спецыяльнасці «Руская мова і літаратура» ў ВНУ пры Міністэрстве адукацыі Кітая, прэзідэнт Кітайскай навукова-даследчай асацыяцыі па даследаванні мовы і семіётыкі;

Лі Інін, дырэктар Інстытута еўрапейскіх моў і культур Цяньцзінскага ўніверсітэта замежных моў, PhD, прафесар;

Валочка Ганна Міхайлаўна, галоўны навуковы супрацоўнік лабараторыі гуманітарнай адукацыі Нацыянальнага інстытута адукацыі, доктар педагагічных навук, прафесар, запрошаны прафесар Цяньцзінскага ўніверсітэта замежных моў;

Шахаб Вольга Васілеўна, запрошаны прафесар Цяньцзінскага ўніверсітэта замежных моў; PhD, дацэнт.

 

Форма ўдзелу ў канферэнцыі: вочная, завочная.

Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі прымаюцца да 20 красавіка 2019 года і дасылаюцца на электронныя адрасы:

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.; Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Тэл.: +8613022297393;    

WeChat – (Olga) ID: wxid_0dc48devtq4722

         Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.;

         Тэл.:+8615522127181;

         WeChat – (艳) ID: wxid_v8msolb8ul5j21

 

Больш падрабязная інфармацыя аб міжнароднай канферэнцыі – у інфармацыйным пісьме.

 

НІА