Печать
Категория: Актуальная информация

19 мая 2017 года завяршыўся фестываль творчых праектаў «Францыск Скарына – друкар, мысляр, творца», у ходзе якога дашкольнікі, вучні I–XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, навучэнцы ўстаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, выхаванцы ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і ўсе жадаючыя мелі магчымасць прадставіць уласную інтэрпрэтацыю гісторыка-культурнай спадчыны беларускага народа. На конкурс прымаліся асобныя работы або тэматычныя цыклы, створаныя спецыяльна для фестывалю ў розных тэхніках і пераведзеныя ў электронны фармат, па шасці намінацыях: «Спадар Скарына», «Кніжнае свята», «Шляхамі першадрукара», «Эпоха творцы», «Спадчына ў нашай памяці» і «Калекцыянер.net». Арганізатарам мерапрыемства выступіла Навукова-метадычная ўстанова «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Генеральны партнёр фестывалю – ЗП «Роберт Бош» ТАА. Інфармацыйную падтрымку забяспечвалі Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом „Звязда“», Установа «Рэдакцыя газеты „Настаўніцкая газета“».

На дыстанцыйны этап мерапрыемства, які працягваўся з 6 сакавіка па 7 мая 2017 года, было прадстаўлена больш за 600 работ удзельнікаў з розных рэгіёнаў Беларусі ў намінацыях:

 

Пераможцамі дыстанцыйнага этапу фестывалю сталі 30 творчых праектаў. Аўтары работ былі запрошаны 19 мая 2017 года ў  СТАА «Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханэса Рау», дзе прайшоў вочны этап конкурса. У рабоце мерапрыемства таксама прынялі ўдзел госці УА «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка» – Ірына Аляксандраўна Буторына і студэнты.

На адкрыцці фестывалю з прывітальным словам да прысутных звярнуліся намеснік дырэктара па рэдакцыйна-выдавецкай рабоце Нацыянальнага інстытута адукацыі Святлана Сцяпанаўна Вашкевіч і генеральны дырэктар ЗП «Роберт Бош» ТАА Уладзімір Іванавіч Рыбалоўлеў. Старшыня аргкамітэта мерапрыемства Гюльнара Мансураўна Юсцінская, начальнік упраўлення дыстанцыйных адукацыйных паслуг Адукацыйнага цэнтра Нацыянальнага інстытута адукацыі, распавяла пра праграму і рэгламент працы.

 

На вочным этапе фестывалю спецыялісты ЗП «Роберт Бош» ТАА расказалі і паказалі ўдзельнікам мерапрыемства, як з дапамогай інструментаў гандлёвай маркі BOSCH і DREMEL можна вырабіць цікавыя рэчы. Пераможцы дыстанцыйнага этапу конкурса з вялікай цікавасцю прыняліся за працу. У выніку ўдзельнікі прадставілі новыя выдатныя творчыя работы. Эксперты фестывалю Алена Аляксандраўна Ротмірава, загадчык кафедры прыродазнаўчых дысцыплін і інфарматыкі Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі, кандыдат педагагічных навук, дацэнт; Алена Мікалаеўна Чарнова, метадыст вышэйшай катэгорыі аддзела метадычнага забеспячэння гісторыка-грамадазнаўчай і сацыякультурнай адукацыі Навукова-метадычнай установы «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, высока ацанілі майстэрства ўдзельнікаў.

Паралельна з вочным этапам праходзіла выстава работ удзельнікаў і гасцей фестывалю, мадэратарам якой выступіла Валянціна Яўстаф’еўна Шарапава, метадыст аддзела прыродазнаўчанавуковых, матэматычных і тэхнічных дысцыплін Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі, настаўнік працоўнага навучання ДУА «Сярэдняя школа № 26 г. Мінска». Экспазіцыя была прадстаўлена не толькі лепшымі работамі пераможцаў дыстанцыйнага этапу фестываля, але і творчымі праектамі настаўнікаў Мінска і Мінскай вобласці.

Работу мерапрыемства суправаджала яркае выступленне ансамбля «Брэвіс» (мастацкі кіраўнік – Павел Сяргеевіч Сурагін).

З прэзентацыяй «Магчымасці выкарыстання электрапрыбораў BOSCH і DREMEL у адукацыйным працэсе» удзельнікаў і гасцей мерапрыемства азнаёміў спецыяліст аддзела электрапрыбораў і аснасткі ЗП «Роберт Бош» ТАА Раман Богдан. Ён прадставіў на разгляд навучальны дапаможнік і рабочы сшытак «Шматфункцыянальныя інструменты DREMEL», дзе апісаны прылада і правілы яе эксплуатацыі, выкладзены тэхналагічная паслядоўнасць, працэсы і аперацыі па рэзанню, гравіроўцы, шліфаванню, паліроўцы, свідраванню, пілаванню, абразіўнай апрацоўцы розных матэрыялаў названымі інструментамі, прыведзены асноўныя метады бяспечнай эксплуатацыі электрапрыбораў, а таксама прыклады выканання праектаў інструментамі Dremel і інш. Дапаможнікі прызначаны для педагагічных работнікаў адукацыйных устаноў рознага тыпу, якія ажыццяўляюць прафесійную падрыхтоўку, і навучэнцаў.

 

Завяршыўся вочны этап фестывалю творчых праектаў «Францыск Скарына – друкар, мысляр, творца» ўзнагароджаннем пераможцаў:

 

 

Удзельнікі фестывалю атрымалі сертыфікаты і дыпломы, а таксама каштоўныя прызы ад генеральнага партнёра мерапрыемства ЗП «Роберт Бош» ТАА.

Падрабязная інфармацыя аб фестывалі творчых праектаў «Францыск Скарына – друкар, мысляр, творца» і ходзе яго правядзення размешчана на нацыянальным адукацыйным партале http://adu.by, інтэрнэт-рэсурсе па суправаджэнні алімпіяд, турніраў і конкурсаў па вучэбных прадметах http://olimp.adu.by, афіцыйных старонках нацыянальнага адукацыйнага партала ў сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте».

Фатаграфіі вочнага этапу і цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў фестывалю творчых праектаў «Францыск Скарына – друкар, мысляр, творца» можна паглядзець у віртуальным фотаальбоме «Пераможцы фестывалю творчых праектаў „Францыск Скарына – друкар, мысляр, творца“», на афіцыйных старонках партала ў сацыяльных сетках Facebook«ВКонтакте».

 

НІА