Печать
Категория: Новостная лента

Сёлета выдача сертыфікатаў ЦТ пачнецца з 14-га ліпеня. Тыя абітурыенты, якія здавалі ЦТ у рэзервовыя дні, могуць іх атрымаць з 21 ліпеня. Сертыфікаты можна атрымаць у тым пункце (-ах), дзе здавалі ЦТ. Для атрымання сертыфіката патрэбны пашпарт, пропуск з паметай «Тэсціраванне прайшоў» і дакумент аб адукацыі (атэстат або дыплом каледжа).

Калі вынік ЦТ будзе меншы за мінімальны бал ЦТ, сертыфікат можна атрымаць на рукі, але падаць яго ў прыёмную камісію нельга.

Сертыфікаты аб праходжанні ЦТ будуць захоўвацца ў пунктах тесціравання да 31 снежня 2023 года, іх можна будзе выкарыстаць падчас прыёмнай кампаніі ў наступным годзе.

Пункты тесціравання для выдачы сертыфікатаў будуць працаваць не толькі па буднях, але і па суботах, а ў галоўным корпусе БДУ – і ў нядзелю.

Пры страце пропуска ЦТ трэба напісаць заяву аб выдачы сертыфіката без пропуска ў пункце выдачы.

Пры немагчымасці асабіста забраць сертыфікат ЦТ (хвароба, удзел у міжнародным конкурсе, спаборніцтвах і інш.), сертыфікаты аддадуць бацькам або апекунам. Ім неабходна прад’явіць свой пашпарт, дакумент, які пацвярджае статус законнага прадстаўніка (напрыклад, пасведчанне аб нараджэнні), важную прычыну адсутнасці, копію пашпарта абітурыента, завераную натарыяльна, копію дакумента аб адукацыі.

 НIА