15 красавіка 2016 года ў Нацыянальным інстытуце адукацыі адбудзецца навукова-практычны семінар «Методыкі фарміравання медыйнай і інфармацыйнай граматнасці вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі».

Для ўдзелу запрашаюцца настаўнікі, спецыялісты рэгіянальных інстытутаў развіцця адукацыі, намеснікі дырэктараў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Праграмай семінара прадугледжаны наступныя пытанні для абмеркавання:

  • Медыя- і інфармацыйныя кампетэнцыі як плануемыя вынікі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў.
  • Змест медыяадукацыі школьнікаў: кірункі, узроўні і магчымасці рэалізацыі ў адукацыйным працэсе.
  • Формы рэалізацыі пазаўрочнай медыяадукацыі (факультатыўныя заняткі, гурток, клуб і інш.).
  • Сучасныя методыкі працы з медыятэкстамі на ўроках і ў пазаўрочнай дзейнасці.

Па выніках семінара выдаюцца сертыфікаты.

Тым, хто жадае прыняць удзел у рабоце семінара, неабходна да 13 красавіка 2016 года выслаць заяўку па прапанаванай у інфармацыйным лісце форме на электронны адрас: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Больш падрабязная інфармацыя аб семінары – у інфармацыйным лісце.