Печать
Категория: Новостная лента

З 17 па 20 мая 2016 года ў чытальнай зале бібліятэкі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта адбыўся конкурс дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва супрацоўнікаў «Чароўны куфэрак», які ўжо стаў традыцыйным.

bgeu_1

bgeu_2

«Чароўны куфэрак» – адлюстраванне творчых здольнасцей аўтараў, іх уменне з дапамогай саломы, паперы, дрэва альбо іншага матэрыялу перадаць сваё ўспрыманне навакольнага свету, а таксама прапаганда лепшых духоўных традыцый беларускага народа. Калісьці ў куфрах нашы бабулі і дзядулі захоўвалі лепшыя, самыя каштоўныя набыткі сям’і. Конкурс ладзіўся для таго, каб у сімвалічным куфэрку сабраць мастацкія адлюстраванні таго невычарпальнага, дакранаючыся да якога чалавек спрычыняецца да культуры і традыцый свайго народа, яго мовы, таленавітасці і майстэрства.

bgeu_3

bgeu_4

Арганізатарам мерапрыемства выступіў прафсаюзны камітэт універсітэта. Галоўнай задачай конкурса з’яўлялася раскрыццё творчага патэнцыялу супрацоўнікаў, а таксама здольнасцей творча пераасэнсоўваць набыткі нацыянальнай культурнай спадчыны.

bgeu_5

У гэтым годзе ў конкурсе ўдзельнічалі 45 супрацоўнікаў, якія прадставілі свае творы ў розных намінацыях. Унікальныя аўтарскія работы здзіўлялі бязмежнай фантазіяй, смеласцю, крэатыўнасцю. Журы адзначыла арыгінальнасць, самабытнасць мастацкіх твораў, умелае спалучэнне элементаў традыцыйнай творчасці і сучаснай культуры. А наведвальнікі выставы выбіралі прэтэндэнта на прыз глядацкіх сімпатый і не ашчаджалі захопленых водгукаў.

bgeu_6

Усе прадстаўленыя работы знайшлі сваіх прыхільнікаў! Але больш за ўсё галасоў было аддадзена дзівосным вышытым карцінам Ірыны Сучковай, асістэнта кафедры эканамічнай палітыкі, казачным вырабам з воўны вядучага бібліятэкара Наталлі Падорскай, таленавітым малюнкам аператара ТСА Антона Судаса, дызайнерскім вырабам са скуры, выкананым Наталляй Бондар, дацэнтам кафедры эканамічнай тэорыі.

bgeu_7

Па выніках мерапрыемства пераможцы былі адзначаны дыпломамі, памятнымі прызамі і грашовымі прэміямі.

bgeu_8

bgeu_9

Такім чынам, універсітэцкі конкурс БДЭУ «Чароўны куфэрак» быў надзвычай плённым. За час дзейнасці выставы студэнты атрымалі ўнікальную магчымасць знаёмства з творчымі працамі выкладчыкаў і супрацоўнікаў універсітэта. Супрацоўнікі атрымалі ўнікальную магчымасць паказаць свае творчыя набыткі, абмяняцца творчым вопытам. Безумоўна, мерапрыемства ў значнай ступені пашырыла веды аб духоўнай спадчыне Беларусі, а таксама паспрыяла развіццю пачуцця гонару за свой універсітэт і яго таленавітых супрацоўнікаў.

bgeu_10

bgeu_11

А. Д. Александровіч,
загадчык аддзела бібліятэкі,
старшыня камісіі па культмасавай рабоце прафкама БДЭУ

Л. І. Падгайская,
дацэнт кафедры эканамічнай сацыялогіі, член прафкама БДЭУ

Фота Дзмітрыя Гусалава