«Я жыву ў маладым горадзе Фаніпалі. Тут ёсць шмат самых розных вулачак, шырокіх і вузкіх, малых і вялікіх, заасфальтаваных і пратаптаных, але самая даражэйшая – гэта мая родная вулiца Камсамольская. Яна вельмi прыгожая, асаблiва ўвосень. Здаецца, што ты знаходзiшся ў нейкай казцы, дзе залатое лiсце дрэў так i вабiць вока сваёй прыгажосцю, а дарога быццам засцелена яркім вогненным дываном. Магчыма, што ў кожным горадзе ці вёсцы знойдзецца падобная непрыкметная вуліца ў засені дрэў, але менавіта яна вядзе цябе дамоў, да родных і блізкіх людзей. І гэта галоўнае», – піша аўтар віртуальнай фотазамалёўкі «Восеньскі калейдаскоп» Дар’я Сяргееўна Савіцкая.