Знаходзіцца мой родны Быхаў
На левым беразе магутнага Дняпра!
Тут, што ні вуліца, то горада  гісторыя,
За кожнай назваю падзея, нечы лёс…

Са сваёй роднай вуліцай Леніна, што ў Быхаве, знаёміць аўтар віртуальнай фотазамалёўкі «Вуліца Леніна, прыгожая і непаўторная» Ганна Бельская, вучаніца 11 «А» класа ДУА «Сярдняя школа № 1 г. Быхава».

Засыпае Слуцак снегам…
Ко
ўдрай белай дол ляжыць,
Нават Случ пад сівым небам
У поўных берагах бяжыць,
Зачарованна бяжыць…
Сяргей Марцінеўскі

«Что толкнуло меня на этот шаг? Наверное, любовь к этому месту! Пусть это будет только мое мнение, но это место одно такое в Слуцке, я его называю край города. Эта звучная улица Надречная: над рекой, вдоль реки, у реки. В ней столько лирики, что можно писать стихи…», – пишет автор виртуальной фотозарисовки Екатерина Олеговна Скрынникова.

«Я жыву ў маладым горадзе Фаніпалі. Тут ёсць шмат самых розных вулачак, шырокіх і вузкіх, малых і вялікіх, заасфальтаваных і пратаптаных, але самая даражэйшая – гэта мая родная вулiца Камсамольская. Яна вельмi прыгожая, асаблiва ўвосень. Здаецца, што ты знаходзiшся ў нейкай казцы, дзе залатое лiсце дрэў так i вабiць вока сваёй прыгажосцю, а дарога быццам засцелена яркім вогненным дываном. Магчыма, што ў кожным горадзе ці вёсцы знойдзецца падобная непрыкметная вуліца ў засені дрэў, але менавіта яна вядзе цябе дамоў, да родных і блізкіх людзей. І гэта галоўнае», – піша аўтар віртуальнай фотазамалёўкі «Восеньскі калейдаскоп» Дар’я Сяргееўна Савіцкая.