Пад шум дрэў у гаі.
Рой журботных дум пакінеш;
Дзе няма трывогі,
Дзе душою адпачынеш…

Віртуальную фотазамалёўку «Вуліца Гаёвая – пачатак парку моладзі „Натхнёныя Перамогай“» падрыхтавала Аляксандра Валер’еўна Жыжа з Баранавічаў.

Віртуальную фотазамалёўку «Вуліца майго дзяцінства» падрыхтавала вучаніца ДУА «Гімназія г. Камянца» Брэсцкай вобласці Яніна Юр’еўна Крэмез.

«Вуліца, па якой я кожную раніцу спяшаюся ў школу, калісьці ласкава называлася Школьная...».

«Мяне завуць Паляшчук Максім. Я нарадзіўся і жыву ў аграгарадку Возера, што на Уздзеншчыне. Паводле пісьмовых крыніц, паселішча вядома з ХVІ ст.», – піша аўтар віртуальнай фотазамалёўкі «Мая родная вуліца Цэнтральная».