Print
Category: Спорт

22–24 ліпеня 2022 года на Аўгустоўскім канале пад Гродна пройдзе веламарафон «Суседзі». Сёлета гэта будзе юбілейнае, дзясятае, мерапрыемства.

Веламарафон «Суседзі» з'яўляецца значнай падзеяй для велааматараў не толькі Гродзенскай вобласці, але і ўсёй краіны. Гульні на Аўгустоўскім канале збіралі каля 800 удзельнікаў з Беларусі, Польшчы, Расіі, Літвы, Германіі, Нідэрландаў, ЗША і нават Аўстраліі.

У гэтым годзе да веласіпедных спаборніцтваў дадаюцца бегавыя. Базавы лагер будзе дзейнічаць на тэрыторыі шлюза «Дамброўка».

У фармат спаборніцтваў уваходзяць:

велазаезды:

 забегі:

Прыняць удзел у спаборніцтвах зможа любы ахвотны: пол, узрост і спартыўны стаж значэння не маюць. Таксама да ўдзелу запрашаюцца каманды.

НІА
па матэрыялах сайта https://s13.ru/archives/susedzi-1