22–24 ліпеня 2022 года на Аўгустоўскім канале пад Гродна пройдзе веламарафон «Суседзі». Сёлета гэта будзе юбілейнае, дзясятае, мерапрыемства.
Веламарафон «Суседзі» з'яўляецца значнай падзеяй для велааматараў не толькі Гродзенскай вобласці, але і ўсёй краіны. Гульні на Аўгустоўскім канале збіралі каля 800 удзельнікаў з Беларусі, Польшчы, Расіі, Літвы, Германіі, Нідэрландаў, ЗША і нават Аўстраліі.
У гэтым годзе да веласіпедных спаборніцтваў дадаюцца бегавыя. Базавы лагер будзе дзейнічаць на тэрыторыі шлюза «Дамброўка».
У фармат спаборніцтваў уваходзяць:
велазаезды:
- дзіцячы велазаезд (да 6 гадоў) 200 м;
- міні-марафон ~ 10 км;
- фіт-марафон ~ 23 км;
- паўмарафон ~ 40 км;
- марафон ~ 80 км;
- камандныя спаборніцтвы;
забегі:
- дзіцячы (да 12 гадоў) 1 км;
- 5 км;
- 10 км;
- паўмарафон 21 км;
- камандныя спаборніцтвы.
Прыняць удзел у спаборніцтвах зможа любы ахвотны: пол, узрост і спартыўны стаж значэння не маюць. Таксама да ўдзелу запрашаюцца каманды.
НІА
па матэрыялах сайта https://s13.ru/archives/susedzi-1