Рэдакцыя часопіса «Роднае слова» і філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта запрашаюць вучняў Х–ХІ класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі да ўдзелу ў конкурсе эсэ «Пуцявінамі беларускага пісьменства», прысвечаным Году гістарычнай памяці.
Мерапрыемства скіравана на папулярызацыю і пашырэнне сферы выкарыстання беларускай мовы, прафесійнае самавызначэнне і развіццё творчых здольнасцей школьнікаў.
Конкурс ладзіцца з 1 лютага да 8 красавіка 2022 года ў завочна-вочным фармаце.
Для ўдзелу прымаюцца аповеды:
- пра знакавыя помнікі старажытнага беларускага пісьменства;
- пра ўражанні ад знаёмства з жыццём і дзейнасцю беларускіх першадрукароў і асветнікаў, аўтараў першых выданняў паэзіі і прозы ХІХ– пачатку ХХ ст.;
- пра сустрэчы з пісьменнікамі-землякамі;
- пра наведванне выстаў і кніжных экспазіцый і інш.
Тэрмін прыёму эсэ: з 1 лютага да 31 сакавіка 2022 года.
Падвядзенне вынікаў адбудзецца 8 красавіка 2022 года на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (г. Мінск, вул. К. Маркса, 31). Канкурсанты змогуць паўдзельнічаць у вочным трэнінгу па беларускай мове і літаратуры, віктарыне «Філалогія і Я» і атрымаюць сертыфікаты.
Аўтары найлепшых прац і пераможцы віктарыны «Філалогія і Я» будуць адзначаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі арганізатараў.
Заяўкі на ўдзел у конкурсе і эсэ дасылаюцца на электронны адрас: This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it.
Больш падрабязна з умовамі правядзення конкурсу можна азнаёміцца ў палажэнні на сайце часопіса «Роднае слова» па спасылцы: https://rod-slova.by/konkurs.
Запрашаем юных знаўцаў беларускага слова да ўдзелу!
НІА