Print
Category: Международные, республиканские, региональные выставки, ярмарки и др. мероприятия

22 верасня 2022 года ў выставачнай зале Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі адкрылася Рэспубліканская выстава дзіцячай творчасці «Пад небам сінім», прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Беларускія пісьменнікі вядомы, бадай, кожнаму. Таму гэты юбілей шырока адзначаецца ў нашай краіне. Іх літаратурная спадчына – наша вялікае нацыянальнае багацце.

Класікі беларускай літаратуры нарадзіліся ў маляўнічых кутках нашай Радзімы, абодва пісалі вершы і паэмы, якія абавязкова вывучаюць у школе.

На рэспубліканскай выставе прадстаўлены дзіцячыя творчыя работы па творчасці Купалы і Коласа, тэматыка якіх вельмі разнастайная. Гэта ілюстрацыі да твораў, кніжныя вокладкі, буктрэйлеры, анімацыйныя фільмы, дэкаратыўна-прыкладныя работы.

Юныя мастакі ў сваіх работах расказалі пра родны край, прыроду, каханне, абрады, раскрылі вобразы герояў. Самымі папулярнымі героямі твораў Янкі Купалы і Якуба Коласа ў дзіцячых працах сталі вобразы Сымона-музыкі, Паўлінкі, Гусляра, Дудара, Бандароўны, Рака-вусача, Жняі, Маці, Савася-распутніка і іншыя. Кожная творчая работа на выставе суправаджаецца радкамі з вершаў беларускіх пісьменнікаў, што сведчыць аб цікавасці дзяцей да іх творчасці.

Выстава будзе працаваць па 15 кастрычніка 2022 года.

НІА
па матэрыялах сайта https://nchtdm.by