Print
Category: Международные, республиканские, региональные выставки, ярмарки и др. мероприятия

Форум стартаваў у Мінску і быў працягнуты ў Віцебску ў анлайн- і афлайн-фарматах. У праграму ўвайшлі два пленарныя пасяджэнні па рабоце з моладдзю. Да абмеркавання падключыліся прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў тых краін, якія не змаглі прыехаць на форум.

Удзельнікі форума наведалі мемарыяльны комплекс «Шунеўка» Докшыцкага раёна. Падчас пленарнай дыскусіі ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П. Машэрава яны прэзентавалі свой вопыт работы з моладдзю на прадпрыемствах, у арганізацыях і ўстановах, абмяняліся інфармацыяй аб праектах па міжнародным і міжрэгіянальным супрацоўніцтве ў сферы маладзёжнай палітыкі СНД.

Для ўдзельнікаў былі арганізаваны дзве экскурсіі па абласным цэнтры. 16 ліпеня ўдзельнікі форума краін СНД прынялі ўдзел у праграме традыцыйнага Дня моладзі на XXXI Міжнародным фестывалі мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”.

Форум – штогадовая міжнародная камунікацыйная пляцоўка ў сферы ўмацавання міжнароднага маладзёжнага супрацоўніцтва і рэалізацыі маладзёжнай палітыкі ў прасторы СНД. Форум становіцца генератарам значных для гуманітарнага партнёрства ідэй і праектаў. Гэта знайшло адлюстраванне ў стварэнні шматлікіх пляцовак для рэгулярных зносін лідараў і ўдзельнікаў грамадскага руху, у іх ліку Маладзёжны міжпарламенцкі форум СНД, форумы маладых прадпрымальнікаў, вясковай моладзі, інтэлектуалаў, Клуб маладых гісторыкаў, сімпозіум студэнтаў творчых ВНУ краін СНД, Міжнародная студэнцкая школа “Зялёная планета” і іншыя. На пастаяннай аснове рэалізуецца міжнародны маладзёжны праект “100 ідэй для СНД”. У ліку спартыўных мерапрыемстваў –маштабныя Гульні краін СНД, якія былі ўпершыню арганізаваныя ў Казані ў мінулым годзе і плануюцца ў 2023 годзе ў Беларусі.

Арганізатарамі форума маладзёжных арганізацый дзяржаў – удзельніц СНД у 2022 годзе выступаюць Міністэрства адукацыі Беларусі і Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі пры падтрымцы Выканаўчага камітэта СНД.

Падрабязна: http://surl.li/clrwg

НІА