Print
Category: Международные, республиканские, региональные выставки, ярмарки и др. мероприятия

З 14 па 17 ліпеня 2022 года адбудзецца XXXI Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» (дадатковыя мерапрыемствы пройдуць 13 і 18 ліпеня).

«Славянскі базар» – унікальны маштабны культурны форум, «фестываль фестываляў», які сапраўды стаў культурным брэндам Беларусі. Нязменным застаецца яго дэвіз – «Праз мастацтва – да міру і ўзаемаразумення».

Асноўнымі падзеямі фестывалю стануць урачыстая цырымонія і гала-канцэрт адкрыцця (14 ліпеня, Летні амфітэатр), канцэрт «Саюзная дзяржава запрашае...» (15 ліпеня, Летні амфітэатр), XXXI Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск» (15–17 ліпеня, Летні амфітэатр), юбілейны XX Міжнародны дзіцячы музычны конкурс «Віцебск» (13–14 ліпеня, к/з «Віцебск»), канцэрт майстроў мастацтваў Беларусі (17 ліпеня, Летні амфітэатр), цырымонія і гала-канцэрт закрыцця фестывалю (17 ліпеня, Летні амфітэатр) і інш.

З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца на сайце дырэкцыі фестывалю https://fest-sbv.by

Білеты даступны да продажу на сайтах https://fest-sbv.by, kvitki.by, ticketpro.by, 24afisha.by і ў касах горада.

Кантактная асоба: Ала Дварніцкая, кіраўнік білетна-касавай службы дырэкцыі фестывалю, тэл.: +375 212 62 65 91, +375 33 397 91 29 (viber), email: This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it.

 

НІА