26 сакавіка 2017 года на філалагічным факультэце БДУ пройдзе юбілейны Мінскі фестываль моў – унікальнае для Мінска культурна-асветніцкае мерапрыемства, прысвечанае мовам і мовазнаўству і арыентаванае на шырокую аўдыторыю.

«Аснову фестывалю складаюць прэзентацыі моў. Прэзентацыя кожнай мовы – гэта захапляльная 45-хвілінная міні-лекцыя, падчас якой апавядальнік – спецыяліст па мове – падзеліцца са слухачамі найцікавейшымі фактамі пра гэтую мову», – распавёў прэс-сакратар мерапрыемства Мікіта Моніч.

На працягу аднаго дня ўдзельнікі фестывалю маюць магчымасць наведаць шэсць 45-хвілінных міні-лекцый, абіраючы з аповедаў пра 55 розных моў свету – старажытных і сучасных, рэдкіх і распаўсюджаных, а таксама з разнастайных захапляльных навукова-папулярных лекцый на лінгвістычную тэматыку, цікавых лекцый па беларусістыцы і мерапрыемстваў іншага фармату – моўных гульняў, лінгвістычных задач і г. д.

Пазнаёміцца са спісам моў і лекцый, прачытаць анонсы выступаў, даведацца пра расклад, а таксама атрымаць іншую інфармацыю можна:

 

Уваход на фестываль вольны, але для наведвання патрэбная папярэдняя анлайн-рэгістрацыя, акрамя таго арганізатары просяць мець з сабой пашпарт.  Зарэгістравацца можна да вечара суботы.

Прыходзьце, будзе цікава!

 

НІА