22 лютага 2016 года ў Нацыянальным інстытуце адукацыі адбудзецца рэспубліканскі семінар «Выкарыстанне электронных адукацыйных рэсурсаў пры навучанні беларускай мове і літаратуры на II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі».
Для ўдзелу запрашаюцца настаўнікі беларускай мовы і літаратуры, метадысты абласных, Мінскага гарадскога інстытутаў развіцця адукацыі, намеснікі дырэктараў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
Праграмай семінара прадугледжаны наступныя пытанні для абмеркавання:
- Iнфармацыйна-адукацыйныя рэсурсы па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Беларуская літаратура».
- Фарміраванне моўнай, камунікатыўнай і лінгвакультуралагічнай кампетэнцый вучняў пры навучанні беларускай мове з выкарыстаннем электронных адукацыйных рэсурсаў.
- Літаратурнае развіццё вучняў сродкамі электронных адукацыйных рэсурсаў.
- Магчымасці выкарыстання электронных адукацыйных рэсурсаў ва ўзаемасувязі з наяўным вучэбна-метадычным забеспячэннем працэсу навучання беларускай мове і літаратуры (у тым ліку факультатыўных заняткаў).
- Інтэрактыўная дошка пры навучанні беларускай мове.
Тым, хто жадае прыняць удзел у рабоце семінара, неабходна да 19 лютага 2016 года выслаць заяўку па прапанаванай у інфармацыйным лісце форме на электронны адрас: This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it..
Больш падрабязная інфармацыя аб семінары – у інфармацыйным лісце.
НІА