Сёння апошняя серада месяца, а гэта значыць, што гасцей чакае Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь (г. Мінск, вул. Леніна, 20). Менавіта ў гэты дзень наведванне ўсіх выстаў і экспазіцый музея бясплатнае.

«Злавіць вецер» і атрымаць эмацыянальнае ўзварушэнне ад мноства буйных кветак, птушак і светлых твараў можна ў галерыі «Мастацтва» (г. Мінск, пр. Незалежнасті, 12) на выставе жывапісу Ірыны Ясюкайць-Дударавай да 11 траўня 2017 года. Экспазіцыя «Злавіць вецер» – гэта другі персанальны праект маладой мастачкі, прадстаўлены рознымі па жанру творамі: партрэт, пейзаж, а таксама нацюрморт.

А пры ўмове добрага надвор’я варта наведаць парк-музей, які працуе кругласутачна без выхадных і святаў, – Парк камянёў. Музей пад адкрытым небам размяшчаецца паміж Акадэмгарадком і мікрараёнам Уручча. Тут знайшлі сваё месца 2134 камяні. Яны размешчаны ў некалькіх тэматычных экспазіцыях, pacпpaцоўцы якіх папярэднічалі вынікі шматгадовых даследаванняў беларускіх вучоных-энтузіястаў. Цікавая і сама ідэя музея – на тэрыторыі парка валунамі выкладзена карта Беларусі. Групамі камянёў абазначаны гарады і буйныя населеныя пункты рэспублікі, а сцежкі ўвасабляюць транспартныя артэрыі.

«Шчасце ёсць!» – упэўніцца ў гэтым прапаноўваць наведвальнікам выставы ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» (г. Мінск, вул. Кастрычніцкая, 1) да 29 красавіка. На выставе будзе мажлівасць убачыць працы члена Беларускага саюза мастакоў, старэйшага выкладчыка кафедры народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Яўгенія Ціханава, якія раней ніколі не выстаўляліся. Аўтар «…пісаў дома, на лецішчы, у майстэрні! Пісаў для сябе: у добрым настроі, з радасцю на душы!», а сёння мы можам убачыць шчасце мастака на ўласныя вочы!

А калі для вас лепшы адпачынак – з кнігай у руках, то запрашаем правесці дзень обо вечар у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (г. Мінск, пр. Незалежнасці, 116). Акрамя таго, па 30 мая там праходзіць тэматычная выстаўка да Дня Вялікай Перамогі «Дзякуем за пераможны Май!». На экспазіцыі прадстаўлена каля 200 кніг, выдадзеных за апошнія гады, якія распавядаюць пра гераізм, мужнасць і стойкасць савецкіх людзей у гады Вялікай Айчыннай вайны. Сярод іх – пераможца рэспубліканскага конкурсу «Мастацтва кнігі» – 800-старонкавы фаліянт «Энцыклапедыя Перамогі. Беларусь – Масква» выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі». Выданне ўключае абагульняючыя гістарычныя нарысы пра пачатковы этап Вялікай Айчыннай вайны, партызанскі і падпольны рух на тэрыторыі Беларусі, асноўныя этапы вызвалення беларускай зямлі ад акупантаў. Падрыхтаваная выстаўка – даніна павагі і шчырай падзякі за вялікі подзвіг ветэранам, якія вызвалілі свет ад фашызму.

Праводзьце вольны час цікава і карысна!

 

НІА