16–17 студзеня 2015 года стартуе традыцыйная акцыя грамадскага аб’яднання «Ахова птушак Бацькаўшчыны» «Птушкі ля кармушкі».
Каб прыняць удзел у згаданай акцыі, трэба ў любы з названых дзён (ці на працягу двух дзён) падлічыць віды і колькасць птушак ля сваёй кармушкі і даслаць звесткі арганізатарам шляхам запаўненняэлектроннай формы на сайце арганізатара (гэта магчымасць з’явіцца 16 студзеня) альбо з дапамогай паведамлення на Facebook, «ВКонтакте» ці на This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it..
Сярод удзельнікаў акцыі грамадскае аб’яднанне «Ахова птушак Бацькаўшчыны» разыграе 10 значкоў з птушкамі, якія часцей за іншых наведваюць кармушкі (гэта зелянушка, гіль, палявы і дамавы верабей).
Арганізатары конкурса заклікаюць падтрымліваць птушак у суровыя марозныя дні: па-першае, птушкі адчуваюць недахоп корма з-за снегавога насцілу, па-другое, ім патрабуецца больш энергіі, а значыць – больш ежы. Кожны можа без асаблівых высілкаў падтрымаць птушак – зрабіць простую кармушку, якая стане сапраўдным паратункам для дзясяткаў вялікіх сініц, вераб’ёў, зелянушак і іншых гасцей!
Якімі будуць «Птушкі ля кармушкі – 2016» – залежыць ад кожнага з нас. Арганізатары акцыі чакаюць вашага ўдзелу і шчыра жадаюць, каб ваша кармушка поўнілася разнастайнымі крылатымі гасцямі!
НІА
па матэрыялах сайта ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны»