Падведзены вынікі другога этапа «Хранограф» адкрытага дыстанцыйнага культурна-інфармацыйнага марафону «Культ-пра-Свет».
Адкрыты дыстанцыйны марафон дае магчымасць усім зацікаўленым і неабыякавым людзям прадставіць на старонках нацыянальнага адукацыйнага партала (http://adu.by/) гісторыка-культурную спадчыну сваёй мясцовасці як унікальны феномен «жывой гісторыі».
Другі этап марафону – «Хранограф» – быў прысвечаны культурным падзеям, цікавым фактам, знамянальным датам, звязаным з пэўным рэгіёнам Беларусі. У конкурсе прынялі ўдзел творчыя работы розных жанраў:
- нарысы, замалёўкі, эсэ, апавяданні, іншыя літаратурна-мастацкія, публіцыстычныя тэксты ў намінацыі «КультСлоў»;
- творы выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, скульптуры, дызайну і г. д. у намінацыі «КультВобраз»;
- мастацкія фатаграфіі, фотапрэзентацыі, відэаматэрыялы і інш. у намінацыі «КультІмгненне».
Пераможцамі другога этапа «Хранограф» адкрытага дыстанцыйнага культурна-інфармацыйнага марафону «Культ-пра-Свет» сталі:
у намінацыі «КультСлоў»:
Лунькова Вольга Пятроўна, настаўніца беларускай мовы і літаратуры ДУА «Сярэдняя школа № 45 г. Магілёва» – аўтар эсэ «Дзень нараджэння Магілёва»;
Слуцкая Дар’я Алегаўна, вучаніца 8 класа ДУА «Азярэцкая дзіцячы сад – сярэдняя школа Глыбоцкага раёна» Віцебскай вобласці – аўтар замалёўкі «Вішнёвы фестываль у Глыбокім»;
у намінацыі «КультВобраз»:
Астрэлiн Аляксей Аляксандравiч, вучань 6 класа ДУА «Вiлейская гiмназiя № 2» Мінскай вобласці – аўтар работы «Вандроўка Канстанцiна Тышкевiча па рацэ Вiлii ў 1857 годзе»;
Багдановіч Ірына Аляксандраўна, навучэнка ДУА «Цэнтр творчасцi дзяцей i моладзi г. Калiнкавiчы» Гомельскай вобласці – аўтар магніта «Аўцюкі»;
у намінацыі «КультІмгненне»:
Зямлянік Таццяна Мікалаеўна, настаўніца беларускай мовы і літаратуры ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Турава» Гомельскай вобласці – аўтар фотапрэзентацыі «Фестываль кулікоў»;
Вайгяніца Таццяна, Зык Мікіта, Ерафеева Марыя, вучні ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Ашмяны» Гродзенскай вобласці – аўтары відэафільма «Равняемся на подвиг».
Урачыстае ўзнагароджанне пераможцаў другога этапа «Хранограф» адкрытага дыстанцыйнага культурна-інфармацыйнага марафону «Культ-пра-Свет» адбудзецца 13 кастрычніка 2016 года на Рэспубліканскім форуме «Кніга=Свет: сучасны стан і стратэгіі развіцця нацыянальнай прасторы чытання» (персанальныя запрашэнні будуць дасланы па электроннай пошце).
Усе ўдзельнікі другога этапа атрымаюць электронныя сертыфікаты.
Падрабязная інфармацыя аб марафоне і ходзе яго правядзення размешчана на інтэрнэт-рэсурсе па суправаджэнні алімпіяд, турніраў і конкурсаў па вучэбных прадметах http://olimp.unibel.by, нацыянальным адукацыйным партале http://adu.by/, афіцыйных старонках нацыянальнага адукацыйнага партала ў сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте».
Падрабязней з умовамі правядзення марафону можна азнаёміцца ў Палажэнні аб правядзенні адкрытага дыстанцыйнага культурна-інфармацыйнага марафону «Культ-пра-Свет».
Віншуем пераможцаў другога этапа марафону і жадаем творчага плёну ўдзельнікам трэцяга этапа «КультурныЯ гісторыі».
Кантакты аргкамітэта:
220004, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Караля, д. 16, к. 325, 236;
тэлефоны:
+375 17 229 19 67 Радзецкая Таццяна Віктараўна;
+375 17 229 19 71 Пінголь Інга Аляксееўна;
e-mail: This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it.
Упраўленне дыстанцыйных
адукацыйных паслуг НІА