Працягваецца ІІ этап культурна-інфармацыйнага марафону «Культ-пра-Свет» пад назваю «Хранограф». Да 31 ліпеня 2016 года ўсе жадаючыя могуць прадаставіць творчыя работы, якія знаёмяць з культурнымі падзеямі, цікавымі фактамі, знамянальнымі датамі, звязанымі з пэўным рэгіёнам Беларусі.
Гэта могуць быць:
- нарысы, замалёўкі, эсэ, апавяданні, іншыя літаратурна-мастацкія, публіцыстычныя тэксты ў намінацыі «КультСлоў»;
- творы выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, скульптуры, дызайну і г. д. у намінацыі «КультВобраз»;
- мастацкія фатаграфіі, фотапрэзентацыі, відэаматэрыялы і інш. у намінацыі «КультІмгненне».
Для ўдзелу ў марафоне неабходна ў акрэслены тэрмін падаць заяўку па прапанаванай у інфармацыйным лісце форме і накіраваць разам з ёй творчую работу на электронны адрас This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it. (з абавязковай паметкай у тэме пісьма «Марафон „Культ-пра-Свет“. ІІ этап»).
Падрабязней з умовамі правядзення марафону і патрабаваннямі да работ можна пазнаёміцца ў Палажэнні аб правядзенні адкрытага дыстанцыйнага культурна-інфармацыйнага марафону «Культ-пра-Свет» і інфармацыйным лісце.
У другім этапе марафону прыняць удзел могуць усе жадаючыя, незалежна ад таго, ці ўздзельнічалі ў першым этапе.
З вынікамі першага этапа «Культурная прастора» можна пазнаёміцца тут.
Інфармацыя аб марафоне і ходзе яго правядзення размяшчаецца на інтэрнет-рэсурсе па суправаджэнні алімпіяд, турніраў і конкурсаў па вучэбных прадметах http://olimp.unibel.by, нацыянальным адукацыйным партале http://adu.by/, афіцыйных старонках нацыянальнага адукацыйнага партала ў сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте».
Кантакты аргкамітэта:
220004, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Караля, д. 16, к. 325, 236;
тэлефоны:
+375 17 229 19 67 Юсцінская Гюльнара Мансураўна; Радзецкая Таццяна Віктараўна;
+375 17 229 19 71 Пінголь Інга Аляксееўна; Ільюценка Вера Мікалаеўна;
e-mail: This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it.
Упраўленне дыстанцыйных
адукацыйных паслуг НІА