Працягваецца прыём работ на конкурс фатаграфіі «Мой Максім Багдановіч», арганізатарам якога выступіў Літаратурны музей Максіма Багдановіча.
Сярод мэт мерапрыемства ‒ павышэнне ўзроўню цікавасці да творчасці і асобы Максіма Багдановіча; развіццё творчага патэнцыялу і актыўнасці ўдзельнікаў; папулярызацыя беларускай мовы і літаратуры; далучэнне да спасціжэння глыбінь нацыянальнай культуры і духоўных скарбаў беларускага народа.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца ўсе жадаючыя з дакументальнымі і мастацкімі фотаработамі ў адпаведнасці з наступнымі тэмамі:
- мясціны, звязаныя з Максімам Багдановічам;
- мастацкае прачытанне твораў Максіма Багдановіча;
- асацыятыўны партрэт Максіма Багдановіча.
Творы прымаюцца ў электронным альбо раздрукаваным выглядзе да 31 кастрычніка 2016 года ўключна.
Пераможцаў вызначае журы. Лепшыя фотаработы будуць размешчаны на адпаведнай выставе і на сайце Літаратурнага музея Максіма Багдановіча.
З патрабаваннямі да конкурсных работ і кантактнай інфармацыяй арганізатара можна азнаёміцца ў Палажэнні аб правядзенні конкурсу.
Падрыхтавала Арына Гардзей,
студэнтка 1 курса факультэта журналістыкі
Інстытута журналістыкі БДУ
па матэрыялах сайта http://bagdanovich.by/