Грамадскае аб’яднанне «Ахова птушак Бацькаўшчыны» запрашае прыняць удзел у конкурсе маладых аматараў птушак «Юны арнітолаг».

Мерапрыемства заклікае дзяцей і падлеткаў ва ўзросце да 17 гадоў часцей бываць на прыродзе і бліжэй знаёміцца з вялікім светам дзікай прыроды. У Беларусі можна ўбачыць 325 відаў птушак. Лічба вялікая, але галоўнае – пачаць свае назіранні. З кожным новым наведваннем прыроды будзе прасцей заўважыць тых, хто мілагучна спявае, седзячы на галінках.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна зарэгістравацца на сайце «Біяразнастайнасць Беларусі», на працягу года назіраць за птушкамі і заносіць свае назіранні ў базу рэсурсу. Затым да 25 снежня 2016 года патрэбна даслаць сваё імя, прозвішча, узрост, адрас і тэлефон для сувязі на электронную скрыню This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it., а ў тэме ліста пазначыць «Юны арнітолаг».

Вынікі конкурсу будуць падведзены сакратарыятам грамадскага аб’яднання «Ахова птушак Бацькаўшчыны» да 15 студзеня 2017 года.

Пераможцы атрымаюць прызы.

З дадатковай інфармацыяй аб правядзенні конкурсу можна азнаёміцца на сайце ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны».

 

НІА
па матэрыялах сайта ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны»