Завяршыўся дыстанцыйны этап фестывалю творчых праектаў «Францыск Скарына – друкар, мысляр, творца», у ходзе якога дашкольнікі, вучні I–XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, навучэнцы ўстаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, выхаванцы ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і ўсе жадаючыя мелі магчымасць прадставіць уласную інтэрпрэтацыю гісторыка-культурнай спадчыны беларускага народа. На конкурс прымаліся асобныя работы або тэматычныя цыклы, створаныя спецыяльна для фестывалю ў розных тэхніках і пераведзеныя ў электронны фармат, па шасці намінацыях: «Спадар Скарына», «Кніжнае свята», «Шляхамі першадрукара», «Эпоха творцы», «Спадчына ў нашай памяці» і «Калекцыянер.net».
Пераможцамі дыстанцыйнага этапу фестывалю творчых праектаў «Францыск Скарына – друкар, мысляр, творца» сталі:
- Азёма Мікіта Юр’евіч, вучань 11 класа ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Полацка».
- Ананьева Святлана Канстанцінаўна, настаўнік працоўнага навучання ДУА «Гімназія г. Буда-Кашалёва».
- Апон Уладзiмiр Аляксеевiч, настаўнік ДУА «Ветрынская сярэдняя школа iмя Дз. В. Цябута Полацкага раёна».
- Балюконiс Мiлана Алегаўна, вучаніца 4 «А» класа ДУА «Гiмназiя № 1 г. Вiцебска», Балюконiс Сняжана Пятроўна.
- Буцько Аляксандр Сяргеевіч, вучань 9 «В» класа ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Ваўкавыска».
- Вабішчэвіч Павел Вячаслававіч, вучань 6«Б» класа, Нарывончык Глеб Мікалаевіч, вучань 5 «Б» класа, Сацішур Вячаслаў Андрэевіч, настаўнік тэхнічнай працы ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Пінска».
- Валасевіч Эдуард Паўлавіч, настаўнік тэхнічнай працы ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Пружаны».
- Галіцкая Мая Аляксандраўна, настаўнік рускай мовы і літаратуры ДУА «Недайская базавая школа Буда-Кашалёўскага раёна».
- Герасіменка Яўген Сяргеевіч, вучань 9 класа ДУА «Капаткевіцкая сярэдняя школа» Петрыкаўскага раёна.
- Говар Настасся Дзмiтрыеўна, вучаніца 1 «А» ДУА «Гімназія № 8 імя В. І. Казлова г. Жлобіна».
- Горскі Яраслаў Аляксандравіч, выхаванец ДУА «Яслі-сад № 36 г. Наваполацка».
- Грышакова Лізавета Аляксееўна, вучаніца 5 класа, гурток «Кудеснікі» ДУДА «Полацкі раённы цэнтр дзяцей і моладзі».
- Дзябёлая Кацярына Сяргееўна, вучаніца 11 «А» класа ДУА «Сярэдняя школа № 20 г. Брэста імя Героя Савецкага Саюза Д. М. Карбышава».
- Жукаў Ілья Андрэевіч, вучань 9 класа, Лось Ігар Мікалаевіч, настаўнік ДУА «Цялушскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Бабруйскага раёна».
- Запрыгаеў Ягор Мікалаевіч, вучань 7 «А» класа ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Наваполацка».
- Захарчук Кірыл Андрэевіч, вучань 10 «А» класа ДУА «Гімназія г. Смаргоні».
- Iсаеў Максім Аляксандравіч, вучань 1 «В» ДУА «Сярэдняя школа № 177 г. Мінска», Ісаева Вольга Сяргееўна.
- Карташова Наталля Вячаславаўна, выхавальнік групы падоўжанага дня ДУА «Жодзінская жаночая гімназія».
- Кузняцоў Арсень Андрэевіч, 5 гадоў, Мінскі раён, а/г Пятрышкі.
- Ларчанка Кацярына Андрэеўна, вучаніца 10 класа ДУА «Сярэдняя школа № 23 г. Магілёва».
- Лясота Анастасія Юр’еўна, выхаванка старэйшай групы ДУА «Субацкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа» Ваўкавыскага раёна.
- Наздрачова Дар’я, вучаніца 6 «А» класа, Кулажанка Настасся, вучаніца 6 «А» класа ДУА «Сярэдняя школа № 9 г. Мазыра».
- Пазнякоў Аляксей Яўгеньевіч, Яраш Марыя Андрэеўна, вучні 8 «А» класа ДУА «Сярэдняя школа № 5 г. Слоніма».
- Палаўко Аляксандр Іванавіч, вучань 2 «В» класа, Палаўко Іван Паўлавіч, бібліятэкар ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Пінска».
- Раўнейка Маргарыта Аляксандраўна, вучаніца 8 «Б» класа ДУА «Гімназія № 5 г. Брэста».
- Сакалова Настасся Аляксандраўна, вучаніца 3 «А» класа ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Докшыцы».
- Сергіевіч Ягор Сяргеевіч, вучань 6 «Б» класа, Марзалюк Альгерд Ігаравіч, вучань 8 «Б» класа ДУА «Гімназія № 2 г. Магілёва».
- Скарабагатая Алена Юр’еўна, выхавальнік ДУА «Яслi-сад № 35 г. Наваполацка».
- Шацкая Алеся Андрэеўна, вучаніца 9 «А» класа ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Ваўкавыска».
- Яцук Настасся Юр’еўна, вучаніца 8 «Б» класа, Яцук Таццяна Аляксандраўна, настаўнiк працоўнага навучання ДУА «Капаткевiцкая сярэдняя школа» Петрыкаўскага раёна.
Пераможцы дыстанцыйнага этапу фестывалю стануць удзельнікамі вочнага этапу, які пройдзе 19 мая 2017 года ў канферэнц-зале СТАА «Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханэса Рау». Аргкамітэт дашле персанальныя запрашэнні па электроннай пошце на адрас, указаны ў заяўцы. Пераможцы вочнага этапу будуць адзначаны дыпломамі і каштоўнымі прызамі ад генеральнага партнёра мерапрыемства ЗП «Роберт Бош» ТАА.
Падрабязная інфармацыя аб фестывалі творчых праектаў «Францыск Скарына – друкар, мысляр, творца» і ходзе яго правядзення размешчана на нацыянальным адукацыйным партале http://adu.by/, інтэрнэт-рэсурсе па суправаджэнні алімпіяд, турніраў і конкурсаў па вучэбных прадметах http://olimp.adu.by, афіцыйных старонках нацыянальнага адукацыйнага партала ў сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте».
НІА