З 17 ліпеня 2017 года ў Мінску стартавала гарадская дабрачынная акцыя «Партфель першакласніка», якая працягнецца да 20 жніўня. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі камітэт па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама, Мінская гарадская арганізацыя Беларускай асацыяцыі шматдзетных бацькоў і Мінская гарадская арганізацыя БРСМ.
Галоўная мэта акцыі – дапамагчы малазабяспечаным і шматдзетным сем’ям, бацькам, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, а таксама сем’ям, у якіх адзін з бацькоў (ці абодва) з’яўляюцца інвалідамі І-й ці ІІ-й групы, падрыхтаваць першакласнікаў да школы.
Прыняць удзел у дабрачынным мерапрыемстве можа любы чалавек. Для гэтага дастаткова купіць школьныя прыналежнасці для першакласніка і пакінуць іх у спецыяльным валанцёрскім пункце. Гэтыя пункты размешчаны ў пяці ўнівермагах Мінска: ГУМе, ЦУМе, гандлёвым доме «На Нямізе», універмагу «Беларусь» і гандлёвым цэнтры «Кірмаш».
Акрамя таго, можна пералічыць грошы на разліковы рахунак Мінскай гарадской арганізацыі «Беларуская асацыяцыя шматдзетных бацькоў» з паметкай «Партфель першакласніка». Банкаўскія рэквізіты: BY51 АKBB 3015 0000 0030 7000 0000 BYN БІК: АКВВВY2Х.
А 22 жніўня 2017 года партфелі са школьнымі прыладамі, сабраныя мінчанамі, арганізатары дабрачыннай акцыі урачыста ўручаць будучым першакласнікам у кінатэатры «Піянер».
НІА