***

Беларускі комікс, як і амерыканскі, і брытанскі, і японскі, – гэта перш за ўсё карцінка. Яркая, змястоўная: нясе ў сабе не менш інфармацыі, а то і больш, чым дыялог ці маналог персанажа.

Выключна нацыянальныя адметныя рысы ў беларускім коміксе могуць з’яўляцца, напрыклад, у сітуацыі, калі аўтар ставіць мэтай перадаць праз карцінку, скажам, нацыянальны побыт. У астатнім жа стыль малюнка абумоўлены жанравай традыцыяй, а яшчэ – вопытам і фантазіяй мастака.

Пакуль што комікс не зрабіўся звычайнай справай у Беларусі, ён не мае такіх ярка выяўленых пазнавальных рысаў, як, напрыклад, японская манга. Таму асноўныя характарыстыкі беларускага коміксу – гэта павышаная, у параўнанні з іншакультурнымі ўзорамі, ідэйная і сэнсавая нагрузка, абумоўленая славянскім менталітэтам, а таксама, зразумела, мова апавядання – беларуская. У астатнім да афармлення коміксаў прад’яўляюцца адносна падобныя патрабаванні. Пры гэтым яны могуць быць розныя ад выпадку да выпадку настолькі, што практычна не абмяжоўваюць палёт фантазіі аўтара.

Як стварыць беларускі комікс

Інструкцыя

 

***

«Вось зразумець не магу, адкуль у цябе так шмат часу? Фільмы глядзіш, кнігі чытаеш, вучышся, яшчэ і асабістае жыццё ёсць», – аднойчы з асуджэннем спытала мая знаёмая. Калі шчыра, на хвілінку я нават адчула сябе вінаватай: добрая палова маіх знаёмых заўсёды скардзіцца на недахоп вольнага часу, а ў мяне яго хоць адбаўляй.

Зразумела, бывае, і я ныю, што 24 гадзіны ў сутках недастаткова і лепш бы іх было 36, а то і больш. Але гэтыя думкі знікаюць, як толькі ўпэўніваешся, што ўсе мы ў роўных умовах і хтосьці з гэтай жа колькасцю часу паспявае ўсё.

24 гадзіны!

«Чым заняць?»

 

***

«Зайграй, зайграй, хлопча малы, і ў скрыпачку, і ў цымбалы», – менавіта гэтыя радкі, напісаныя Паўлюком Багрымам у ХІХ стагоддзі, лепш за ўсё адлюстроўваюць беларускую душу. Тонкая, як скрыпічная струна, яна заўсёды імкнецца да мелодыі, якая аказвае ўплыў на ўсе сферы жыцця.

Шчыра кажучы, яшчэ не так даўно я глядзела на сучасную беларускую музыку з непрыкрытым скептыцызмам. Я вырасла ў сям’і музыкаў, таму лічыла, што ведаю гэтую кухню знутры. Шчаслівая, што памылялася.

АдNaka даZui

«Гіт-zone»

 

***

Кожны падлетак хоць раз у сваім жыцці знаходзіцца «на ростанях». Падлеткавы час, згадзіцеся, вельмі складаны: калі робіш першыя крокі ў дарослы свет, выбіраеш паміж сваімі і бацькоўскімі думкамі, фарміруеш асабісты светапогляд. Увогуле «будуеш» сябе. І, канешне, з’яўляюцца розныя пытанні, якія так хвалююць душу: ад паўсядзённых да філасофскіх. У 9 класе мы знаёмімся з творам Якуба Коласа «У палесскай глушы» – першай часткай трылогіі «На ростанях». Твор гэты непрыкметны: перш за ўсё ўвагу звяртаюць на кожнаму вядомую «Новую зямлю». Аднак менавіта ў «Палесскай глушы» мы можам сустрэць не толькі пытанні, актуальныя і сёння, але і адказы на іх.

Пытанні падлеткаў – адказы з «Палесскай глушы»

«Бел.літ.»

 

***

…назва вёскі Нялепава ўтворана ад слова «нелепый»  той, які не адпавядае ўяўленням пра розум, прыгажосць.

Мы звярнулі ўвагу, як працягнулася ўздоўж ракі ад самага яе вытоку вёска Амлынцы. Дапусцім, што ў старажытныя часы гэта дазваляла ёй мець мноства вадзяных млыноў, быць «а млынах». Раскрыць этымалогію назвы Альбянка нам дапамог слоўнік М. Фасмера, у якім аўтар спасылаецца на У. Даля: альбіт – выкапні роду палявых шпатаў.

Самыя сапраўдныя школьныя даследаванні

 

 

***

У мове дзейнічае важны закон – эканомія моўных намаганняў. Скарочаныя імёны зручней выкарыстоўваць у якасці зваротаў у побыце, але недапушчальна – у афіцыйным становішчы. Якія ж адносіны ў вучоных да скарачэння імёнаў? Мы звярнуліся да шматлікіх аўтарытэтных выданняў. Знайшлі слоўнікі, дзе зафіксаваны скарочаныя варыянты імёнаў. Але гэта не нормы, а ўказальнікі скарачэнняў. Інакш кажучы, аўтары надрукавалі толькі сабраныя імі варыянты, зразумела, не ўсе, што існуюць у мове. Некаторыя імёны наогул не скарачаюць. Гэта або вельмі рэдкія (Багдан, Бажэна, Давід і інш.), або і так кароткія (Яна, Ягор, Ілья, Ігар і інш.).

Віта – гэта Віялета ці Віталіна?

«Табе навука»

 

                                       Яшчэ больш цікавага – на старонках часопіса!

 

 

НІА

па матэрыялах часопіса «Бярозка»