Навукова-метадычны часопіс «Пачатковая школа», заснавальнікамі якога з’яўляюцца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка, – сучаснае выданне, якое арыентуецца на запыт як сталых падпісчыкаў, так і маладых спецыялістаў. У гэтым годзе часопіс адзначае 25-гадовы юбілей.

З гэтай нагоды віншаванне калектыву выдавецтва «Пачатковая школа» накіраваў Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Васільевіч Карпенка:

 

Часопіс «Пачатковая школа» мае багатую гісторыю, а аўдыторыя яго чытачоў і аўтараў, сярод якіх не толькі вядомыя навукоўцы, метадысты, настаўнікі з вялікім педагагічным вопытам, але і маладыя педагогі, вельмі разнастайная. І аб’ядноўвае ўсіх шчырае жаданне ладзіць цікавы, сучасны, эфектыўны адукацыйны працэс, матываваць вучняў да навучання і развіцця.

На старонках «Пачатковай школы» можна знайсці тэматычныя блокі матэрыялаў па актуальных для пачатковай адукацыі тэмах і напрамках: кампетэнтнасны падыход да навучання розным вучэбным прадметам, дыферэнцаванае навучанне, праца па новых праграмах і падручніках, адзіны падручнік, электронныя адукацыйныя рэсурсы, фарміраванне чытацкай граматнасці і многае іншае.

Новую канцэпцыю развіцця «Пачатковай школы» на яе старонках прадстаўляе галоўны рэдактар часопіса, доктар педагагічных навук, прафесар Мікалай Георгіевіч Яленскі. Па яго словах, асноўная місія выдання – трансляцыя навейшых навуковых і прыкладных распрацовак, сучасных сродкаў навучання і выхавання ў галіне пачатковай адукацыі дзеля прафесійнага развіцця педагогаў, авалодання імі сучаснымі педагагічнымі тэхналогіямі, абмену творчым педагагічным вопытам.

Чытайце ў студзеньскім нумары часопіса «Пачатковая школа»:

 

НІА