Часопіс «Роднае слова» мае багатую гісторыю, трывалыя традыцыі і адметны стыль. Дзякуючы прафесіяналізму супрацоўнікаў рэдакцыі, зацікаўленасці чытачоў кожны нумар ствараецца з вялікай павагай да роднага беларускага слова, шчырым клопатам пра захаванне спадчыны і духоўных здабыткаў нашага народа.
На старонках часопіса дзеляцца вопытам, арыгінальнымі ідэямі і цікавымі знаходкамі самыя дасведчаныя педагогі краіны. Вучням і настаўнікам, студэнтам, аспірантам, прафесійным вучоным прэзентуюцца найлепшыя літаратуразнаўчыя, мовазнаўчыя, культуралагічныя працы.
«Роднае слова» называюць сапраўднай энцыклапедыяй, бо на яго старонках заўсёды прадстаўлены матэрыялы з розных галін навукі: філалогіі, культуралогіі, мастацтвазнаўства, педагогікі. Менавіта па гэтых спецыяльнасцях часопіс адносіцца да ліку рэцэнзаваных выданняў Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь.
Унікальнасць навуковага і метадычнага часопіса «Роднае слова» – у яго тэматычнай разнастайнасці, належным навуковым узроўні, актуальнасці праблематыкі публікацый, высокай культуры беларускага слова.
Чытайце ў майскім нумары часопіса «Роднае слова»:
ДА 500-ГОДДЗЯ
БЕЛАРУСКАГА КНІГАДРУКАВАННЯ
Паўлавец Дзмітрый. Свет роднай мовы, абуджаны і натхнёны Скарынам.
Гаранін Сяргей. Перакладное рэлігійнае пісьменства Вялікага Княства Літоўскага ў кантэксце літаратурных традыцый і духоўных пошукаў эпохі Адраджэння.
Будзько Ірына. Лінгвістычныя і тэксталагічныя асаблівасці пражскіх выданняў Францыска Скарыны.
Чамярыцкі Вячаслаў. Пра нацыянальнае самавызначэнне Францішка Скарыны.
Прыгодзіч Мікалай. Палеаграфічныя асаблівасці выданняў Францыска Скарыны.
Сурыновіч Сяргей. Свядомая ці неўсвядомленая памылка Францішка Скарыны.
Жаўняровіч Пятро. «Беларусь вытрымала экзамен перад Еўропай»: Публіцыстычны вобраз Францыска Скарыны ў эсэ Уладзіміра Караткевіча.
Штэйнер Іван. Не сёння напісанае чытаю сёння: Кніга перастварэнняў «Францыск Скарына. Маем найбольшае самі» Алеся Разанава.
Дзядова Алена, Півавар Кацярына. Францыск Скарына як прэцэдэнтнае імя ў беларускай лінгвакультуры.
Кірушкіна Марыя. Адметнасці ўвасаблення вобраза Францішка Скарыны ў беларускай паэзіі ХХ – пачатку ХХІ ст.
Мельнікава Анжэла. Нацыяахоўная функцыя беларускай літаратуры.
Тананушка Кір. Беларускія пераклады Новага Запавету (ХХ – пачатак ХХІ ст.).
Пікулік Алена. Скарынаўскія традыцыі ў беларускім кірыліцкім кніжным мастацтве XVI–XVIII cтст.
Герасімаў Глеб. Асаблівасці сюжэтнага ўвасаблення вобраза Францыска Скарыны ў беларускім жывапісе другой паловы ХХ–ХХІ ст.
Трус Мікола. «Францішк Скарына»: гісторыя адной паштоўкі.
Шчасная Кацярына, Врублеўскі Юрый. Да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання: Комплексныя заданні (ІХ клас).
Казачэнка Ірына. Дарогамі першадрукароў: Вэб-квэст (ІХ клас).
Карпечына Таццяна. Вобраз Францыска Скарыны ў беларускай літаратуры: Урок-праект (ХІ клас).
Дашкевіч Алена. Францыск Скарына – беларускі асветнік і першадрукар: Вусны часопіс (VII–VIII класы).
Петрашкевіч Марына. Асветнік беларускай зямлі: Гульня (VІІІ–XІ класы).
Дашкевіч Таццяна. Імя і справа: Францыск Скарына: Гульня (ІХ–Х класы).
Казека Ала. «І вечным застанецца слова»: Інтэлектуальны рынг (ІХ–Х класы).
Казека Ала. Жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны: Тэставая работа (ІХ клас).
Маркоўка Юлія. Стварэнне адукацыйнага комікса: Комікс-біяграфія Францыска Скарыны.
Цін Чжоу. Эвалюцыя форм кітайскай кнігі ад першабытнасці да Сярэднявечча.
У метадычную скарбонку. Францыск Скарына: Па старонках «Роднага слова».
Цікава ведаць. Друкаваная спадчына Францыска Скарыны.
Крытыка і бібліяграфія. Даніловіч М. Пра кнігу «Мовазнаўцы» Д. Дзятко, П. Міхайлава.
Паэтычная старонка. Багдановіч М. Безнадзейнасць, Танк М. Гравюры Скарыны, Пазнякоў М. Скарына.
Крыжаванка. Целеш Л. «Любіце і шануйце, як святыню, роднае слова».
Каляндар памятных датаў і юбілейных дзён на 2017 год. Ліпень.
НІА