Навучальны год заканчваецца, і ўжо час паклапаціцца пра забеспячэнне адукацыйнага працэсу ў новым навучальным годзе. На старонках майскага нумара вы знойдзеце матэрыялы, якія прадугледжваюць кампетэнтнасны падыход у навучанні малодшых школьнікаў.

Аўтары падручнікаў і вядомыя метадысты прапануюць дыдактычныя матэрыялы да ўрокаў літаратурнага чытання ў 2 і 3 класах;

дыдактычныя і дыягнастычныя матэрыялы да ўрокаў музыкі ў 1, 2 і 3 класах.

Аўтары вучэбна-метадычнага комплексу па прадмеце «Чалавек і свет» у 1 класе падрыхтавалі метадычны каментарый да ўрокаў. Пачынаючы з № 5, у часопісе друкуюцца метадычныя рэкамендацыі да ўсіх тэм прадмета «Чалавек і свет» у 1 класе.

У рубрыцы «Метадычная майстэрня» змешчаны артыкул пра фарміраванне чытацкага інтарэсу малодшых школьнікаў праз урокі пазакласнага чытання і на этапе падрыхтоўкі да гэтых урокаў, а таксама матэрыял па вывучэнні моўных паняццяў у падрыхтоўчы перыяд навучання грамаце.

Рубрыка «Конкурс» змяшчае матэрыялы прызёраў II конкурсу «Творчасць маладых педагогаў», якія атрымалі дыпломы II ступені. Гэта ўрокі матэматыкі ў 1 класе (тэма «Кілаграм»), рускай мовы ў 4 класе (тэма «Имя существительное как часть речи. Род и число имен существительных») з мультымедыйнай прэзентацыяй і пазакласнае мерапрыемства «Путешествие по Читай-городу».

На каляровай укладцы постары – да размешчанага ў нумары ўрока па тэме «Кілаграм» (на дзвюх мовах, для школ з беларускай і рускай мовамі навучання) і да Дня абароны дзяцей «Каждый ребенок имеет право».

У мультымедыйным дадатку, апроч PDF-версіі часопіса, дадатковых матэрыялаў (ілюстрацыі, карткі, мультымедыйныя прэзентацыі), прапануюцца пазакласнае мерапрыемства ў форме КВЗ «Мае правы» і трэнажор па беларускай мове «Слоўнікавыя словы».

 

НІА