І беларускасць тут здаўна нязводная,
Дайшла да нашай вёскі праз вякі…
Люблю, як маці, роднае Калоднае,
Заўсёды сэрцам з вамі, землякі!
Сяргей Карыцька

Знаёмцеся: віртуальная фотазамалёўка «Ёсць ў Палессі вёска незвычайная…» аўтарскага калектыву: Аляксея Вячоркі, Максіма Дзяшкевіча і Глеба Леські. Творчая работа прысвечана самай галоўнай і самай вялікай вуліцы вёскі Калоднае, што ў Столінскім раёне, – вуліцы Гагарына.