Print
Category: Мая родная вуліца

«Аграгарадок Пухавічы яшчэ ў нядаўнім часе быў самай вялікай вёскай Пухавіцкага раёна. Пісьмовыя крыніцы сведчаць, што населены пункт вядомы з сярэдзіны XVI стагоддзя як прыватная вёска ў складзе Мінскага павета і ваяводства Вялікага Княства Літоўскага», – піша аўтар фотазамалёўкі Дзяніс Юр’евіч Купрэйчык, навучэнец УА Мар’інагорскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж імя У. Е. Лабанка. Ён прапануе вандроўку «па цэнтральнай вуліцы аграгарадка – вуліцы Савецкай, бо менавіта на ёй размешчаны ўсе галоўныя ўстановы населенага пункта».