Упраўленне дыстанцыйных адукацыйных паслуг Адукацыйнага цэнтра Навукова-метадычнай установы «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь запрашае прыняць удзел у праекце «Віртуальная фотазамалёўка „Мая родная вуліца“», прысвечаным Году малой радзімы і накіраваным на стварэнне ўмоў для захавання і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны розных рэгіёнаў Беларусі.

Гэта вуліца мая. І цікавая яна.
Вось мехдвор, а вось загон для цялушачак-кароў.
Паабапал дрэвы, поле – усё на вулічным прасторы.

Прадстаўляем Вашай увазе творчую работу «Вось яна якая, вуліца мая!» Феранец Вікторыі і Абаленцавай Маргарыты. Дзяўчаты жывуць у аграгарадку Гараны, што на Полаччыне. Сваю работу яны выканалі ў інфармацыйна-пазнавальным жанры.