.

.
МЕНЮ

З кітайскай мовай у будучыню

У канцы мая ў цэнтры кітайскай мовы і культуры МДУ імя А.А. Куляшова адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння сертыфікатаў дваццаці двум гімназістам з г. Мсціслава, якія на працягу навучальнага года вывучалі кітайскую мову. Выкладчыкі ўніверсітэта і валанцёры з Кітая правялі для іх адукацыйныя экскурсіі па альма-матар і займальныя майстар-класы.

Вывучэнне кітайскай мовы ў рэгіёнах становіцца з кожным годам больш запатрабаваным і даступным. Калі раней яна выклікала насцярожанасць і страх перад малавядомай іерагліфічнай сістэмай пісьма, то на дадзены момант стэрэатып адной з самых складаных моў у свеце пераадольваецца дзякуючы лігвакультурнай прасторы і актыўнаму супрацоўніцтву Беларусі і Кітая ў розных напрамках. Цэнтры і інстытуты Канфуцыя выклікаюць цікавасць у школьнікаў, абітурыентаў і студэнтаў, а патрэба ў спецыялістах з веданнем кітайскай мовы ўваходзіць у топ-10 самых прэстыжных прафесій. Адукацыя без межаў пашыраецца не толькі ў рэальным рэжыме, але і анлайн. Форумы, канферэнцыі, праекты, конкурсы і культурныя мерапрыемствы аб'ядноўваюць юных лінгвістаў з усяго свету. Яны прадастаўляюць новыя магчымасці для прафесійнага росту і добрыя перспектывы на будучыню.

Кітайская мова ў гімназіі г. Мсціслава вывучаецца на працягу чатырох гадоў у анлайн-фармаце. Навучальны год для дзяцей заканчваецца не толькі ўрачыстай лінейкай, але і завяршэннем адукацыйнага курса «Кітайская мова» з выдачай сертыфікатаў. Гэта стала для іх важным і хвалюючым жыццёвым этапам.

Па традыцыі ў канцы мая для дваццаці двух паліглотаў былі арганізаваны майстар-класы і цырымонія ўручэння афіцыйных дакументаў на базе Цэнтра кітайскай мовы і культуры МДУ імя А.А. Куляшова. Гімназісты змаглі пагутарыць з носьбітамі мовы, праверыць свае веды на практыцы і бліжэй пазнаёміцца з культурай Паднябеснай. Мерапрыемства завяршылася станоўчымі эмоцыямі і стала добрым стымулам з карысцю правесці летнія канікулы.

 

Наталля Пратасевіч,
кіраўнік адукацыйных праграм
па вывучэнні кітайскай мовы,
ДУА «Гімназія г. Мсціслава»

QR-code of the National Educational Internet Portal

USEFUL LINKS

CONTACTS

 16, Korolya Street, Minsk, 220004

         Contacts

         "Adukatsiya" Textbook Store

         e-mail: This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it.