State Educational Institusion
«ACADEMY OF EDUCATION»

.

.
МЕНЮ

Віншуем з Днём ведаў!

Дарагія вучні! Паважаныя педагогі і бацькі! Шчыра віншуем усіх з Днём ведаў! Слаўная традыцыя святкаваць першы дзень новага навучальнага года аб’яднала многія пакаленні нашых грамадзян: яго адзначаюць усе – ад выхаванцаў дзіцячых садкоў да людзей, якія даўно ўжо скончылі школу або ўніверсітэт. Гэта нашае агульнае свята, таму што ў аснове любой справы, любой прафесіі і нават хобі ляжаць веды. Яны даюць чалавеку ўпэўненасць і свабоду ў выбары жыццёвага шляху, магчымасць дасягнуць поспеху і рэалізаваць свае здольнасці.

1 верасня – дата асабліва ўрачыстая і захапляльная, бо менавіта з гэтага дня пачынаецца няпросты шлях да ведаў, да новых дасягненняў.

Жадаем усім школьнікам і студэнтам на гэтым шляху пакарыць новыя вяршыні, сустрэць добрых і надзейных сяброў і дасягнуць запаветнай мэты. Вашыя здольнасці, настойлівасць стануць падмуркам значных поспехаў у дарослым жыцці, а спрыяць гэтаму будуць высокія стандарты беларускай адукацыі, роўныя магчымасці ў яе атрыманні для кожнага.

Самыя шчырыя словы падзякі – настаўнікам, якія шчодра дзеляцца сваімі ведамі, песцяць сапраўдных патрыётаў нашай дзяржавы. Няхай Дзень ведаў будзе сонечным, нясе добры настрой у кожную школу, у кожную сям’ю!

Нацыянальны адукацыйны партал

QR-code of the National Educational Internet Portal

USEFUL LINKS

CONTACTS

 16, Korolya Street, Minsk, 220004

         Contacts

         "Adukatsiya" Textbook Store

         e-mail: This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it.