State Educational Institusion
«ACADEMY OF EDUCATION»

.

.
МЕНЮ

XII Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва «Берагіня»

12–14 ліпеня 2021 года ў г. п. Акцябрскі, што ў Гомельскай вобласці, пройдзе XII Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтв «Берагіня».

Арганізатары мерапрыемства – Гомельскі абласны выканаўчы камітэт, Акцябрскі раённы выканаўчы камітэт пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Фестываль «Берагіня» праходзіць у Беларусі з 1998 года і з'яўляецца ўнікальнай падзеяй у культурным жыцці краіны. Яго мэты – падтрымка народнай творчасці, захаванне рэгіянальнай і мясцовай мастацкай культуры, пошук новых фальклорных калектываў. Галоўная задача мерапрыемства заключаецца ў прыцягненні ўвагі грамадскасці да праблем выхавання падрастаючага пакалення сродкамі традыцыйнага народнага мастацтва.

Па традыцыі ўдзельнікамі форуму стануць носьбіты і пераемнікі мастацкіх традыцый – аўтэнтычныя фальклорныя калектывы мастацкай творчасці з Беларусі, самабытныя калектывы, выканаўцы народных бытавых танцаў, народныя музыкі, майстры розных відаў рамёстваў і інш.

У праграму мерапрыемства ўключаны XVI Рэспубліканскі конкурс выканаўцаў беларускіх народных парных танцаў «Лявонiха», X Рэспубліканскі турнір дзіцяча-маладзёжных фальклорных калектываў «З рога ўсяго многа», другі фэст фальклорна-энтаграфічных груп «Спадчына», выстава-прэзентацыя традыцый рэгіянальных фальклорных практык.

Адчуць атмасферу свята дазволіць «Рудабельскi кiрмаш» – на яго пляцоўках размесцяцца рэгіянальныя падворкі дамоў рамёстваў краіны, выставы-продажы вырабаў, музычна-забаўляльныя і танцавальна-гульнявыя імправізацыі, майстар-класы. Акрамя таго, пройдуць абласное свята традыцыйнай кухні беларусаў «Смачна есці» і «Чарніцы-фэст».

XII Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва «Берагіня» завершыцца канцэртам заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага фальклорна-этнаграфічнага ансамбля «Неруш» і святочным салютам.

Падрыхтавана паводле сайта http://www.oktiabrskiy.gomel-region.by

QR-code of the National Educational Internet Portal

USEFUL LINKS

CONTACTS

 16, Korolya Street, Minsk, 220004

         Contacts

         "Adukatsiya" Textbook Store

         e-mail: This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it.